«Вораг народу» ў Маскве, рэкорд на ўроку ў Ганконгу, гіганцкі затор у Кітаі. 11 фотаімгненьняў тыдня.
Затор на шашы перад пастамі дарожнай аплаты ў правінцыі Хэнань, Кітай, 24 верасьня.
Пратэст супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі перад будынкам Дзяржаўнай Думы, 26 верасьня.
Жанчыны ідуць па глейкім беразе ракі Ганг пасьля святога абмываньня, Алахабад, Індыя.
Сцэна зь мітынгу ў падтрымку македонскага рэфэрэндуму 30 верасьня, які можа зьмяніць назву краіны на Паўночную Македонію. Горад Прылеп, 26 верасьня.
Жабрачка ў цэнтры Масквы, 26 верасьня.
Спроба ўстанавіць сусьветны рэкорд у колькасьці вучняў на ўроку кітайскай каліграфіі, у якой узялі ўдзел каля трох тысяч школьнікаў у Ганконгу, 25 верасьня.
81-гадовага амэрыканскага актора Біла Косьбі выводзяць з суду, дзе яго асудзілі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі за сэксуальныя дамаганьні і гвалт. Дакладны тэрмін судзьдзя яшчэ не прызначыў. Норыстаўн, штат Пэнсыльванія, 25 верасьня.
Танк Т-72Б падчас вайсковых вучэньняў прарасейскіх сэпаратыстаў у Луганскай вобласці на ўсходзе Ўкраіны, 25 верасьня.
Вакцынацыя супраць поліяміэліту ў горадзе Лагор, Пакістан, 24 верасьня.
Палестынскія курсанты дэманструюць сваё майстэрства ў каледжы паліцыі ў падпарадкаванні Хамас на поўдні сектару Газа, 26 верасьня.
Фанаты футбольнай каманды «Црвена Зьвезда» ідуць на матч сваіх футбалістаў зь мясцовым бялградзкім супернікам, «Партызанам», 23 верасьня.