Танкі на расейска-кітайскай мяжы, Калашнікаў у агні, фаервэркі ў Пхэньяне. 17 фотаімгненьняў мінулага тыдня.

Жабрачка на вуліцы ў Маскве.

Паліцыянт затрымоўвае маладога пратэстоўца ў Санкт-Пецярбургу падчас мітынгу супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту.

Паломніца ў парку ў Бухарэсьце.

Расейскія вайсковыя транспартныя сродкі, якія будуць занятыя ў вучэньнях Восток-2018 паблізу мяжы з Кітаем і Манголіяй, 13 верасьня.

Чалавек, аблеплены пчоламі. Табук, Саудаўская Арабія.

Дзіця хаваецца ад бомбаў у пячоры ў сырыйскай правінцыі Ідліб.

Кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пякуць бліны падчас перапынку ва Ўсходнім эканамічным форуме ва Ўладзівастоку.

Паліцыянт падчас адзначэньня 17 угодкаў тэрарыстычнай атакі на Сусьветны гандлёвы цэнтар. Нью-Ёрк, 11 верасьня.

Гарачы верасьнёвы дзень у Кіеве.

Карэйская вайскоўка ў заапарку ў Пхэньяне.

Штогадовы парад амэрыканскіх сьцягоў на ўгодкі тэрарыстычнай атакі на Сусьветны гандлёвы цэнтар. 11 верасьня, Малібу, Каліфорнія.

Прадстаўнікі розных плямёнаў у правінцыі Бэлуджыстан у Пакістане кідаюць у агонь аўтамат Калашнікава, сымбалічна выяўляючы жаданьне спыніць варажнечу.

Кітайская гімнастка на гімнастычных спаборніцтвах у Сафіі, Баўгарыя.

Фаервэркі ў Пхэньяне падчас адзначэньня 70-х угодкаў утварэньня КНДР.

Габрэі-хасіды адзначаюць габрэйскі Новы год у горадзе Умань ва Ўкраіне.

Вайсковы парад у Пхэньяне, 9 верасьня.

Расейская нацыянальная гвардыя блякуе вуліцу ў Санкт-Пецярбургу падчас пратэстаў супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, 9 верасьня.