Стоп-кадры тыдня: сьвіньні скачуць з трампліна, мядзьведзь плёхаецца ў сажалцы, каровы адпачываюць на дарозе

Сьвіньні практыкуюцца ў скачках у ваду на сьвінагадоўчай фэрме ў правінцыі Ляанін у Кітаі.

Аўганскія студэнкі на цырымоніі заканчэньня навукі на мэдычным факультэце Кандагарскага ўнівэрсытэту 16 жніўня.

Хлопец прахалоджваецца ў мэліярацыйным канале на ўскраіне гораду Рака ў Сырыі.

Мядзьведзь адпачывае ў сажалцы ў прытулку для мядзьведзяў, які быў адчынены ва ўкраінскай вёсцы Бярозаўка ў 2012.

Рыбакі на пляжы гораду Фуэнхірола ў Гішпаніі.

Дзяўчынкі прахалоджваюцца ў горадзе Тартус у Сырыі.

Захад сонца на пляжы ў Батумі, Грузія.

На фэрме страўсаў каля гораду Герат у Аўганістане.

Каля кратэру Авачынскага вулкану на Камчатцы.

У вёсцы Парэчча ў Омскай вобласьці, Расея.

Маланка над будынкам са сталінскай эпохі ў Маскве, 14 жніўня.

Уцёкі ад пажару ў ваколіцы Атэнаў, 14 жніўня.

Авіяпарад падчас адзначэньня Дня незалежнасьці Пакістану, Ісламабад 14 жніўня.

Прадавец венікаў у аўганскім горадзе Мазар-э-Шарыф.