Унебаўзяцьце Дзевы Марыі, быкі і вярблюды, мост у Генуі. 16 фотаімгненьняў тыдня
Традыцыйнае шэсьце ў дзень Унебаўзяцьця Дзевы Марыі ў гішпанскай вёсцы Бэтэра, 15 жніўня. (epa-EFE/Biel Alino)
Фотасэсія на лісьце гіганцкай воднай лілеі ў Тайбэі, Тайвань. (Reuters/Tyrone Siu)
Кіт-гарбач вынырвае з акіяну ў нацыянальным парку Урамба Баія Малага ў Калюмбіі. (AFP/Miguel Medina)
Побач зь месцам самагубчага тэракту ў Кабуле, 15 жніўня. (Reuters/Omar Sobhani)
Мусульманскія паломнікі наведваюць пячору Xіраа пад гарой Джабаль-ан-Нур каля Мэкі падчас штогадовага хаджу. (epa-EFE/Mohammed Saber)
Палёт на самаробным лятучым матаролеры ў правінцыі Гуандун, Кітай. (epa-EFE)
Пакістанец з ахвярнай жывёлінай на рынку ў Пэшавары напярэдадні Курбан-байраму, 15 жніўня. (epa-EFE/Bilawal Arbab)
На вуліцах Пэшавару напярэдадні Курбан-байраму. (AP/Muhammad Sajjad)
Мост Марандзі ў Генуі, частка якога абвалілася 14 жніўня, загінулі дзясяткі людзей. (Reuters/Stefano Rellandini)
Сьвяточная фатаграфія на Дзень незалежнасьці Пакістану, Карачы, 14 жніўня. (Reuters/Akhtar Soomro)
Трамп наведвае вайсковы аб'ект ў Форт-Драме, штат Нью Ёрк, 13 жніўня. (Reuters/Carlos Barria)
Палёт над возерам Дзякава, Косава. (AFP/Armend Nimani)
Пратэстовец адпачывае ў чацьвёрты дзень антыкарупцыйных пратэстаў у Бухарэсьце, 13 жніўня. (epa-EFE/Robert Ghement)
Паліцыя разганяе пярцовым газам удзельнікаў контрадэманстрацыі супраць маршу белых нацыяналістаў у Шарлотсвілі, штат Вашынгтон, 12 жніўня. (Reuters/Lucas Jackson)
Беларускае вясельле ў Менску. (RFE/RL/Uladz Hrydzin)
Дзяўчынка цалуе крыж Чорнай Мадоны падчас сьвята Ўнебаўзяцьця Дзевы Марыі ў вёсцы Лэтніца, Косава, 15 жніўня.