Стоп-кадры тыдня: лёгкая атлетыка ў Лёндане, лодачная прагулка ў Рамле, дамы на роварах у Маскве
Чалавек у Франкфурце, Нямеччына, назірае за частковым зацьменьнем Месяца 7 жніўня.
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў Лёндане: у фінале трайнога скачка спаборнічае прадстаўніца Калюмбіі.
Аздобленая стужкамі агароджа з калючага дроту каля мяжы Паўночнай Карэі з Паўднёвай.
Ранішні прыбой у Сэвастопалі.
Спэцназавец падчас апэрацыі супроць шыіцкіх экстрэмістаў у горадзе Авамія ў Савудаўскай Арабіі.
Рамонт вуліцы ў Маскве, якая рыхтуецца да футбольнага кубка сьвету ў наступным годзе.
Лодачная прагулка па падземным Арачным басэйне ў горадзе Рамла ў Ізраілі
Вучэбная стральба ірацкіх вайскоўцаў пад кіраўніцтвам амэрыканскіх інструктараў у базе каля Багдаду.
Знос будынкаў, нелегальна пастаўленых цыганамі ў вёсцы Пляханава ў Тульскай вобласьці, Расея.
Міжнародныя спаборніцтвы ў "танкавым біятлёне" каля Масквы.
Катрыншчык каля Карлавага моста ў Празе, Чэхія.
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў Лёндане: у фінале трайнога скачка спаборнічае прадстаўніца Ямайкі.
Зьбіраньне солі ў мястэчку Стон, Харватыя.
Удзельнікі мотакросу ў Омску, Расея.
Ірацкая паліцыя ў зруйнаваным Мосуле, 7 жніўня.
Бег зь перашкодамі на 3000 мэтраў на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Лёндане.
Сьпякота 40 градусаў у Мірушы, Косава.
Парад "Дама на ровары" ў Маскве, 6 жніўня.