Гіганцкія табуны ў стэпе, сьпёка ў Эўропе і сьвята індуістаў. 10 фотаімгненьняў тыдня.
Расеец Нікіта Фядотаў удзельнічае ў чэмпіянаце сьвету па скачках у ваду зь вялікай вышыні ў Кванджу, Паўднёвая Карэя. 22 ліпеня 2019 году.
Вялікі табун коней ва ўнутранай Манголіі, аўтаномнай вобласьці на поўначы Кітаю.
Аўганскія хлопчыкі зьбіраюць рэшткі аўтамабіля пасьля самагубчага тэракту ў Кабуле. Адзін харвацкі салдат быў забіты, а два іншыя сур'ёзна параненыя ў выніку нападу на калёну 24 ліпеня.
Жанчына праглядае бюлетэнь перад укідваньнем яго ў мабільную скрыню для галасаваньня падчас парлямэнцкіх выбараў у Кіеўскай вобласьці Ўкраіны 21 ліпеня.
Дзяўчына зьбірае вінаград ддля вырабу разынак у Гераце, Аўганістан.
Італьянскі касманаўт Люка Парміната, член экспэдыцыі на Міжнародную касьмічную станцыю разьвітваецца са сваякамі з аўтобуса да запуску ракеты "Саюз-МС-13" на расейскім касмадроме Байканур.
Індыйскі хлопчык прадае кветкі індуістам каля ракі Ганг падчас сьвятога месяцу Шраван.
Муніцыпальныя рабочыя рамантуюць ліхтары на Крашчаціку ў Кіеве.
Спартовец скача з моста падчас традыцыйнага штогадовага спаборніцтва па дайвінгу ў Косаве.
Людзі купаюцца ў возеры Ябланіцка каля Коніча ў Босьніі і Герцагавіне.