Стоп-кадры тыдня: разьбіты Боінг, Пуцін у палонцы, Кубак сьвету па зімовым плаваньні ў Менску

Расейская фігурыстка Марыя Сатскова выконвае кароткую праграму на Чэмпіянаце Эўропы ў Маскве.

Праваслаўны сьвятар служыць у прыватным доме напярэдадні Вадохрышча ў вёсцы Лесіны, Беларусь.

Расейскі паліцыянт ідзе ў двары Высокапятроўскага манастыра ў цэнтры Масквы.

Пералётны шпак у небе каля паселічша Бэйт Кама на поўдні Ізраілю.
Жанчына праходзіць каля засьнежанай сьцяны з рэклямай фотавыставы ў Кіеве.
Удзельнік Кубка сьвету па зімовым плаваньні ў Менску.
Мужчыны раніцай выгульваюць сабаку ў Кабуле, Аўганістан.
Індыйскія салдаты трэніруюцца пераходзіць вяровачны мост у цяжкіх пагодных умовах.
Дзікія качкі ў вадзе ракі Енісей у навакольлях Краснаярку, Расея.
Сутыкненьні дэманстрантаў і сілаў бясьпекі каля будынку Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў Кіеве. 16 студзеня.
Удзельнік этнаграфічнага абраду "Маланка" ў вёсцы Краснаільск на захадзе Ўкраіны.
Удзельнікі штогадовага карнавалу ў вёсцы Вэвцані ў паўднёва-заходняй Македоніі.
Жанчына ідзе каля габрэйскага цэнтру Шабад-Любавіч у Мумбаі.
Мужчына прадае традыцыйныя стравы на грылі ў Кабуле, Аўганістан.
Турэцкі Боінг 737-800, які выкаціўся з узьлётнай паласы ў горадзе Трабзон, ляжыць на краі скалы. Цудам ніхто з 162 пасажыраў сур'ёзна не пацярпеў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін акунаецца ў палонку на Вадохрышча ў Сэлігеры, у Цьвярской вобласьці.