Стоп-кадры тыдня: сабакі ў мэтро, парашутысты на вучэньнях, пажары на Балканах
Украінская спартоўка выступае на спаборніцтвах у сынхронным плаваньні ў Будапэшце 21 ліпеня.
Сабакі сьпяць на станцыі маскоўскага мэтро.
Цяжарная жабруе на вуліцы Цьвярской у Маскве.
Катаньне ў плястмасавым шары на Вэлтаве ў Празе.
Хлопцы забаўляюцца ў вадзе пад дамбай у Мумбаі, Індыя, 20 ліпеня.
Авіяшоў каля гораду Жукоўскі блізка Масквы.
Дэсантнікі NATO на вучэньнях у Баўгарыі.
Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргелашвілі і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка гутараць зь мясцовымі жыхарамі блізка мяжы сэпаратысцкай Паўднёвай Асэтыі.
Уцекачы з пажару лесу каля гораду Тыват у Чарнагорыі.
Абстрэлы жытловых дамоў на Данбасе працягваюцца.
Пажар лесу каля гораду Спліт у Харватыі.
Паніхіда на месцы падзеньня малайзійскага афіяляйнэра, які быў зьбіты над Данбасам 17 ліпеня 2014.
Кароль Нідэрляндаў Вілем-Аляксандар з каралевай Максімай адкрываюць помнік ахвярам зьбітага над Данбасам майлазійскага авіяляйнэра, большасьць зь якіх былі нідэрляндзкімі грамадзянамі.
Эпізод ралі-маратону "Шоўкавы шлях" у Кітаі, 17 ліпеня.
Людзі шукаюць ахалоды каля фантану ў Старым горадзе ў Тбілісі.