Стоп-кадры тыдня 9-17.07
Ірацкая дзяўчынка трымае шарык. Дзецям байцоў аддзеляў Народнага апалчэньня ў Наджафе раздавалі падарункі напярэдадні сьвята Ід эль-Фітр, 13 ліпеня. AFP/Hajdar Hamdani
Прадавачка кветак пад мостам у Кіеве, 16 ліпеня. Reuters/Gleb Garanich
Хлопчык нясе мех з новым адзеньнем напярэдадні сьвята Ід аль-Фітр, які завяршае сьвяты месяц Рамадан. Джобар, прадмесьце Дамаску, 15 ліпеня. Reuters/Bassam Khabieh
Група мігрантаў начуе ў падземным пераходзе на вакзале ў цэнтры Будапэшту. epa/Zoltán Balogh
Сутычкі пратэстоўцаў са спэцназам каля грэцкага парлямэнту ў Атэнах з прычыны напружаньня вакол прыняцьця ўмоваў эўрапейскіх крэдытораў. AFP/Angelos
Украінскі вайсковец з добраахвотніцкага батальёну "Кіеў-2" чытае кнігу на пазыцыях каля сяла Крымскае ў Луганскай вобласьці. epa/Ivan Boberskyy
Пакістанская дзяўчына моліцца ў 27-ю ноч сьвятога месяца Рамадан у мячэці ў Карачы. AFP/Asif Hassan
Пратэстоўцы прыбіраюць памежны знак, усталяваны расейскімі і асэцінскімі вайскоўцамі ўздоўж фактычнай мяжы Грузіі з Паўднёвай Асэтыяй каля вёскі Хурвалэці, 14 ліпеня. Reuters/David Mdzinarishvili
Падзёншчыкі накіроўваюцца на працу ў прадмесьцях Кабулу. Reuters/Ahmad Masood
Іранскі міністар замежных справаў Джавад Зарыф адпачывае на бальконе падчас перамоваў у Вене з прадстаўнікамі "шасьцёркі" аб іранскай ядзернай праграме, якія скончыліся падпісаньнем пагадненьня 14 ліпеня. Reuters/Leonhard Foeger
Украінскі рабочы глядзіць праз ствол знутры танкавай вежы на Харкаўскім бранятанкавым заводзе, дзе мадыфікуюцца танкі Т-80. epa/Sergei Kozlov
На матаролеры ў Алімпійскім парку, Сочы. Reuters/Maxim Shemetov
Афганскі работнік вязе печыва ў кандытарскай фабрыцы ў Мазар-і-Шарыфе. AFP/Farshad Usyan
Ласункі на Ід эль-Фітр, Джалалабад, Пакістан, 13 ліпеня. Reuters/Parwiz
Плывуны трымаюць партрэт Мао Цзэдуна падчас памятных цырымоніяў у Сян'яне, правінцыя Хубэй, 12 ліпеня. Reuters