Стоп-кадры тыдня 18-26.06

Пахаваньне трох байцоў іранскай Рэвалюцыйнай гвардыі, якія загінулі ў Сырыі, у Тэгеране 25 чэрвеня. Паводле афіцыйнага паведамленьня Рэвалюцыйнай гвардыі, байцы змагаліся супраць Ісламскай дзяржавы.

Паводка ў Сочы, 25 чэрвеня.

Узбэцкія ўлады спальваюць канфіскаваныя наркотыкі на мэталюргічным заводзе каля Ташкенту.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель вітае прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэйвіда Кэмэрана ў Бэрліне 24 чэрвеня.

Мігрант, загорнуты ў плед, пад мостам у Бялградзе 24 чэрвеня.

Фота палярнага зьзяньня, зробленае амэрыканскім касманаўтам Скотам Келі зь Міжнароднай касьмічнай станцыі, 23 чэрвеня.

Пахаваньне манашкі з каталіцкага ордэну Сёстраў місіянэрак любві, заснаванага Маці Тэрэзай. Калькута, 24 чэрвеня.

Тыгр ахалоджваецца падчас сьпёкі ў заалягічным садзе ў Карачы, Пакістан.

Стрыжка авечак у саўгасе ў Канюхах у Менскай вобласьці.

Аўганскія жанчыны ў чарзе па ежу падчас Рамадану ў горадзе Герат.

Разгон дэманстрацыі супраць павышэньня тарыфаў на электраэнэргію, Ерэван 23 чэрвеня.

Разгон дэманстрацыі супраць павышэньня тарыфаў на электраэнэргію, Ерэван 23 чэрвеня. Армянская паліцыя затрымала 237 пратэстоўцаў, сем пратэстоўцаў і 11 паліцыянтаў былі паранены.

Бег зь перашкодамі на 3000 мэтраў падчас Эўрапейскіх гульняў у Баку.

Пакістанскі хлопец ахалоджваецца ў струмені на ўскраіне Ісламабаду. Паводле афіцыйных паведамленьняў, ад трохдзённай сьпёкі ў паўднёвым Пакістане памерлі больш чым 500 чалавек.

Паходні ў Брэсцкай крэпасьці падчас адзначэньня 74 угодкаў нападу гітлераўскай Нямеччыны на СССР.

Эвакуацыя афганскіх дэпутатаў пасьля атакі на парлямэнт у Кабуле 22 чэрвеня.

Жыхар Данецку ў сваім доме, які патрапіў пад абстрэл.

Вайсковыя тактычныя вучэньні для цывільных асобаў у Кіеве, праводжаныя добраахвотнікамі, якія вярнуліся з усходняй Украіны.