Сьпякота ў Парыжы, жалезны трон у Кіеве, пунсовыя ветразі на Няве. 13 фотаімгненьняў тыдня.

Удзельнік антырасейскага пратэсту перад грузінскім парлямэнтам, Тбілісі 22 чэрвеня.

Прахалода ў фантане ў садах Тракадэра, Парыж 25 чэрвеня.

Жанчыны ў аўтобусе ў Тэгеране.

Удзельніцы антырасейскага мітынгу перад грузінскім парлямэнтам, Тбілісі 26 чэрвеня.
Урачыстае адзначэньне 20-й гадавіны каранацыі Абдулы ІІ, караля Ярданіі. Аман 25 чэрвеня.
Жалезны трон» у Кіеве, зроблены з абломкаў, сабраных на фронце на Данбасе.
Прахалода ў возеры Ада Цыганлія ў Бялградзе, 26 чэрвеня.
Пасьля заканчэньня школьнага году, Сочы 25 чэрвеня.
«Бойка мяшкамі» падчас татарскага сьвята Сабантуй. Сабінскі раён, Татарстан 23 чэрвеня.
Чалавек назірае за велізарнай дэманстрацыяй у Празе, якая дамагалася адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша. 23 чэрвеня.
Перасушка зерня на ўскраіне гораду Гувагаці, Індыя.
Карабель пад пунсовымі ветразямі на Няве. Санкт-Пецярбург 24 чэрвеня.
Вогнішча ў гішпанскім горадзе Алікантэ на народным фэсьце «Ноч агню».