70-гадзінны палёт над Атлянтыкай, канцэрт на льдзіне і Дзень ёгі

Швайцарскі авіятар Бертран Пікард робіць сэлфі на борце Solar Impulse2 перад пасадкай у гішпанскай Сэвільлі пасьля  70-гадзіннага палёту над Атлянтычным акіянам.

Дзеці-уцекачы, якія зьбеглі ад "Ісламскай дзяржавы",  атрымліваюць бясплатнае харчаваньне падчас паста ў месяц Рамадан у рэстарацыі ў Багдадзе.

Сырыйскі хлопчык гуляе з колам у лягеры ў паўднёвай частцы Ідлібу,  Сырыя.

Аўганская ўцякачка на невялікай фабрыцы ў Пэшавары, Пакістан. Сотні тысяч людзей былі вымушаныя пакінуць Аўганістан на працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў, прычым большасьць зь іх знайшлі прытулак у суседнім Пакістане.

Пакістанскі прадавец штурхае латок праз паток вады пасля моцных дажджоў у Лахоры.

Мужчына,  апрануты як афіцэр Чырвонай Арміі часоў Другой сусьветнай вайны ў кавярні, дзе ён адзначае 75-ю гадавіну ўварваньня нацысцкай Нямеччыны. Берасьце, Беларусь.

Пасьля авіяўдару сырыйскіх ўрадавых сілаў ў раёне Тарык аль-Баб, які ўтрымліваецца паўстанцамі.

Сьвяткаваньне дня летняга сонцастаяньня ля абсэрваторыі Кокіна, непададёку ад горада Куманава ў Макэдоніі.

Ірацкія ўцекачы ў Фаруджы нясуць прадукты харчаваньня. У Фаруджы праходзіць апэрацыя супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Больш як 60 000 чалавек у рэгіёне былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў апошні месяц.

Пратэстоўцы размалёўваюць сьцяну падчас антыўрадавай акцыі перад міністэрствам юстыцыі Макэдоніі, Скопье.

Greenpeace распаўсюдзіў здымкі, як італьянскі піяніст Людовіка Эйнаўдзі грае на фартэпіяна падчас канцэрту перад ледніком Уолберг ў Нарвэгіі. Greenpeace праводзіць акцыю ў абарону Арктыкі.

Людзі займаюцца практыкаваньнямі напярэдадні Міжнароднага Дня ёгі на ўскрайку Пэкіну, Кітай.

Выратавальнікі нясуць дзяцей, якія выжылі ў лодцы на возеры Сямвозера ў Карэліі (Расейская Фэдэрацыя). 14 дзяцей  загінулі, калі дзьве лодкі перакуліліся на возеры ў мінулыя выходныя дні.

Мужчыны з Аўганістану рухацца па калідоры бясьпекі пры перасячэнні мяжы з суседнім Пакістанам.

Сырыец у пякарні ў горадзе Думе, які кантралюецца паўстанцамі.