Стоп-кадры тыдня
Украінскі вайсковец начышчвае боты ў царве, зьнішчанай гарматным абстрэлам падчас бою паміж украінскімі сіламі і прарасейскімі сэпаратыстамі каля вёскі Піскі на Данеччыне.
Генэральны сакратар ААН Бан Кі Мун у традыцыйным казаскім строі падчас афіцыйнага адкрыцьця бюро ААН у Астане.
Аўганскія работнікі працуюць у цагельні на ўскраіне Кабулу.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы у шпіталі ў Бостане, дзе ён лечыць нагу, зламаную падчас роварнай прагулкі ў Францыі.
Чорны дым ад пажару на нафтабазе пад Кіевам. У пажары загінулі пяць чалавек.
Бежанцы з Сырыі на шашы ў Македоніі, на шляху ў Эўразьвяз. Пасьля шматлікіх сьмяротных выпадкаў і арыштаў падчас падарожжаў чыгункаю сырыйскія бежанцы зьмянілі сродак транспарту, і македонскія ўлады прыплюшчылі вочы на іхнае перамяшчэньне.
Жанчыны-ваеўнікі з курдзкага ваенізаванага фармаваньня Пэшмэрга робяць сэлфі ў Эрбіле, сталіцы Курдзкай аўтаномнай акругі ў Іраку.
Абвінавачаныя на судзе ў справе беспарадкаў пасьля футбольнага матчу ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 году, калі загінулі 74 чалавекі. Суд у Каіры 9 чэрвеня пацьвердзіў сьмяротныя прысуды для 11 абвінавачаных.
Ваенныя будні ў сяле Новаташкіўскае ва ўсходняй Украіне, якое знаходзіцца блізка тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі.
Мігранты адпачываюць ў сыцылійскім порце Катанія пасьля таго, як вылавіў іх з мора брытанскі вайсковы карабель.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у прыватнай размове з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам перад замкам Эльмаў у Баварыі, пасьля рабочай сустрэчы "Вялікай сямёркі" 8 чэрвеня.
Русальле ў Нежыне, Беларусь.
Добраахвотнік "Правага сэктару" прастрэльвае зброю на пазыцыі каля шахты Бутоўка блізка Данецку.
Аўдзееўка каля Данецку.
Аўганскія пастухі кормяць казу на ўскраіне Кабулу.
ColorFest у Менску.
100 тысяч маладых каталікоў сабраліся на традыцыйнай сустрэчу вернікаў у Лядніцы, Польшча. Першая сустрэча, з ініцыятывы Папы Яна Паўла ІІ, прайшла ў 1997 годзе.