Стоп-кадры тыдня: Рамазан, сьпёка і вывяржэньні вульканаў
Тэгеран. Іранскія шыіты моляцца на магілах пакутнікаў падчас рэлігійнай цырымоніі з нагоды Рамазану.
Бішкек. Кіргізскія студэнты пратэстуюць супраць звычаю выкраданьня нявестаў. 20-гадовая жанчына была забітая ў паліцэйскім участку яе выкрадальнікам.
Працягваецца вывяржэньне вулькану на Гаваях.
Сьпякотны дзень у Кіеве.
Тбілісі. Страйк у мэтро.
Тэгеран. Цырымонія з нагоды 29-годзьдзя зь дня сьмерці заснавальніка Ісламскай рэспублікі аяталы Хамейні.
Масгарсуд прысудзіў да 12 гадоў калёніі строгага рэжыму ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку, арыштаванага ў Расеі ў 2016 годзе паводле абвінавачваньня ў шпіянажы.
Паліцыянт уцякае ад вывяржэньня вулькану. Эскуінтла, Гватэмала, 4 чэрвеня.
Гарачы летні дзень у пакістанскім Лахоры.
Аўганскі мусульманін чытае Каран падчас Рамазану. Правінцыя Герат.
Газьні, Аўганістан. Мужчына нясе кавалак лёду.