Кім Чэн Ын зь дзецьмі, Керы з лукам і маленькі пугач
Спартовыя і танцавальныя спаборніцтвы для людзей за 55 у расейскім Краснаярску. (Фота Reuters)
Школьнікі вакол паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына на сьвяткаваньні 70-годзьдзя Карэйскага дзіцячага саюзу ў Пхэньяне. (Фота Reuters)
Аўганскія дзяўчынкі вывучаюць Каран у Кандагары. (Фота AFP)
Паліцыянт, у якога кінулі фарбай падчас антыўрадавага пратэсту ў сталіцы Македоніі, Скоп'е. (Фота AFP)
Дзесяцігадовы Мустафа, сын аўганскага рэпартэра і перакладчыка Забіхулаха Таманы, забітага Талібанам 5 чэрвеня ў паўднёвай правінцыі Гельманд. Дзядзька Мустафы суцяшае хлопчыка. (Фота Reuters)
Месца ў шыіцкім раёне Багдаду, дзе 9 чэрвеня спрацавала выбуховае прыстасаваньне. (Фота AFP)
Дзіця каля ўваходу ў будынак лягеру ўцекачоў у сталіцы Грэцыі, Афінах. (Фота AFP)
Супрацоўнікі муніцыпальнай службы расчышчаюць месца выбуху ў сталіцы Турэччыны, Стамбуле. (Фота AFP)
Школьныя заняткі ў вёсцы за 90 кілямэтраў ад сталіцы Косава, Прышціны. (Фота EPA)
Супрацоўнік заапарку корміць птушаня пугача ў расейскім Краснаярску. (Фота Reuters)
На выставе ў Маскве, прысьвечанай 150-годзьдзю расейскага мастака і сцэнографа Льва Бакста Moscow. (Фота AFP)
Раздача ежы ў аўганскай правінцыі Газьні 6 чэрвеня, у першы дзень сьвятога месяца мусульман Рамадану. (Фота AFP)
Жніво каля сталіцы Сырыі, Дамаску, непадалёк ад тэрыторыі, кантраляванай паўстанцамі. (Фота AFP)
Пасьля абстрэлу ў мястэчку Мікалаеўка на Данбасе. Паводле ўкраінскага боку, пра-расейскія сэпаратысты штодня абстрэльваюць пазыцыі ўрадавых войскаў. (Фота EPA)
Мігранты пад ціскам паліцыі сыходзяць зь лягеру ў грамадзкіх садах Jardin d'Eole у Парыжы 6 чэрвеня. (Фота AFP)
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы страляе з традыцыйнага луку ў сталіцы Манголіі, Улан-Батары, падчас візыту ў гэтую краіну. (Фота AFP)
Хлопчык падмятае ў мячэці ў пакістанскім горадзе Пэшавар падчас сьвятога для мусульман месяца Рамадану. (Фота EPA)