Вайна ў Сырыі і Іраку, Саўчанка ў Кіеве, хакасійская мода
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка перад сваім першым удзелам у парлямэнцкай сэсіі. Кіеў, 31 траўня.
Сэпаратыст гатуе ежу ў разбураным данецкім аэрапорце.
Хлопчык рэагуе на сьмерць свайго брата ў бамбаваньні. Правінцыя Ідліб, Сырыя.
Пажар на нафтавым полі непадалёк ад гораду Кіркук у Іраку.
Па дарозе ў Кандагар, Аўганістан.
Жанчына прадае самаробныя лапці ў цэнтры Масквы.
Пошукі трох загінулых у апоўзьні каля вёскі Грыбовічы на Львоўшчыне, 30 траўня.
Пакістанскі хлопец ператрасае сьметнік каля Карачы. Паводле ААН, больш за 60% насельніцтва Пакісану жыве на менш чым $1 на дзень.
Бацька з дачкою, якая стала інвалідам пасьля абстрэлу іхнага дому ўрадавымі сіламі. Горад Дара, Сырыя.
Боты і чаравікі, якія нямецкія фэрмэры выставілі ў пратэсьце перад Брандэнбурскай брамай у Бэрліне, дамагаючыся павышэньня цэнаў на малочныя прадукты. 30 траўня.
Ірацкія ўрадавыя сілы вядуць абстрэл гораду Фалуджа, захопленага "ісламскай дзяржавай". 29 траўня.
Удзельніцы хакасійскага нацыянальнага тэатру моды "Алтыр".