Стоп-кадры тыдня: Пачатак Рамазану, пылавы шторм у Індыі, вывяржэньне вулькану на Гаваях
Хлопчык бяжыць у сховішча падчас пылавага шторму ў Нью-Дэлі.
Фатографы здымаюць вывяржэньне лавы з вулькану Кілаўэа на Гаваях.
Нэпальскі транссэксуал паліць за кулісамі падчас тэатралізаванага Miss Pink ў Катманду 17 траўня.
Малады палестынец зь бенгальскім агнём на мяжы паміж Ізраілем і Газай 16 траўня.
Манумэнт ахвярам Катыні ў Джэрсі-Сіці, штат Нью-Джэрсі, 16 траўня.
Norwegian Bliss - адзін з самых вялікіх караблёў (20 палубаў, каля 4000 пасажыраў), які калі-небудзь праплываў праз Панамскі канал.
Жанчына-мігрантка глядзіць з акна былога гатэлю. Цяпер гэта прытулак для мігрантаў у заходнім басьнійскім горадзе Біхач.
Фотакарэспандэнт спрабуе дапамагчы жаночыне-пратэстоўцы пасьля таго, як ізраільскія войскі ўжылі сьлезацечны газ падчас сутыкненьняў блізу мяжы на ўсходзе паласы Газы. Як найменей 62 палестынскія дэманстранты былі забітыя і больш за 2500 атрымалі раненьні. (epa-EFE/Mohammed Saber)
Кабул напярэдадні Рамазану. (AP/Rahmat Gul)
Пратэсты ў Лёндане супраць візыту прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана 15 траўня.
Падрыхтоўкай да мусульманскага месяца Рамазану ў Равалпіндзі, Пакістан, 15 траўня.
Ўкраінскія дэсантнікі на вучэньнях недалёка ад Марыюпаля.
Ізраільскі салдат спрабуе патушыць пажар на ізраільскай баку мяжы паміж Ізраілем і паласой Газы 14 траўня.
У турэцкай правінцыі Мардзін 12-13 траўня прайшлі спаборніцтвы ў рамках Кубку сьвету па фрырану і паркуру.
13 траўня ў Тбілісі прайшоў мітынг супраць жорсткіх рэйдаў паліцыі ў начныя клюбы і жорсткай палітыцы ўраду супраць наркотыкаў.
Жанчына выпускае папяровы самалёт, сымбаль мэсэнджэра Telegram, падчас мітынгу з патрабаваньнем свабоды інтэрнэту ў цэнтры Масквы 13 траўня.