Помнік у вышыванцы, двухкілямэтровая піца ды іншыя цікавосткі
Чалавек апранае ў вышыванку скульптуру з помніка заснавальнікам Кіева. 19 траўня адзначаўся Ўсясьветны дзень вышыванкі. (Фота EPA)
Рэкордная піца працягласьцю два кілямэтры на ўзьбярэжжы ў італьянскім Нэапалі. (Фота EPA)
Дзяўчынка зьбірае ракавіны на марскім беразе ў Карачы, Пакістан. (Фота EPA)
Альбанцы пратэстуюць супраць рашэньня ўраду пабудаваць гідраэлектрастанцыю каля вёскі Кесараке. (Фота EPA)
Падпаленая паліцэйская машына падчас пратэсту ў Парыжы супраць паліцэйскага гвалту і рэформы працоўнага заканадаўства, 18 траўня. (Фота Reuters)
Ваяўнікі брыгады ірацкага шыіцкага клерыка Муктады ас-Садра, маршыруюць у горадзе Нэджэф, рыхтуючыся далучыцца да ўрадавых войскаў у змаганьні супраць групоўкі «Ісламская дзяржава». (Фота AFP)
Журналісты разглядаюць цягнік, размаляваны гішпанскім мастаком Кенорам на станцыі ў Кіеве. (Фота Reuters)
Індыйскія дзеці ахалоджваюцца падчас сьпякоты ў Алахабадзе 17 траўня. (Фота AFP)
Аскет-індуіст з тварам, пакрытым попелам, пасьля рытуальнага акунаньня ў раку Шыпра ў Індыі 17 траўня. (Фота Reuters)
Антыўрадавы пратэст у сталіцы Македоніі, Скоп'е, 16 траўня. (Фота AFP)
Антыўрадавы пратэст у сталіцы Македоніі, Скоп'е, 16 траўня. Некаторыя пратэстоўцы кідалі балёнікі з фарбай. (Фота AFP)
Мігранты на ўзьбярэжжы ў Трыпалі, Лібія, 16 траўня. (Фота EPA)
Антыўрадавы пратэст у сталіцы Аўганістану, Кабуле, 16 траўня. (Фота AFP)
Чалавек назірае за антыўрадавым пратэстам у сталіцы Аўганістану, Кабуле, 16 траўня. (Фота AFP)
Расейцы ў казацкай форме падчас царкоўнага фэсту ў манастыры сьвятога Мікалая ў Яраслаўскай вобласьці 15 траўня. (Фота EPA)
Сырыйскі паўстанец страляе ва ўрадавыя войскі на ўскрайку Дамаску. (Фота AFP)