Баўгары танчаць у ледзяной вадзе, патрыярх цалуе мітрапаліта. 14 фотаімгненьняў тыдня
Шоў з фэервэркамі у Санкт-Пецярбургу.
Перакур працаўнікоў кіеўскага рэстарану.
Баўгары сьпяваюць і танчаць у ледзяной вадзе, 6 студзеня.
Францускія жандармы, зь верталётам над галавой, патрулююць пляж непадалёк Кале.
Помнік Аляксандру Пушкіну ў Маскве на фоне дыму зь мясцовай электрастанцыі.
Пакістанскія дзеці гуляюць у Лагоры.
Парыскае графіці, інсьпіраванае пратэстамі «жоўтых камізэлек».
Каляднікі падчас параду ў Львове, 8 студзеня.
Аздоба сьцяны новага гандлёвага цэнтру ў Пэкіне.
Калядная багаслужба ў Бішкеку, 7 студзеня.
Зімовае купаньне ў Эўпаторыі, Крым, 7 студзеня.
Вайсковая ахова перад новым саборам каля Каіру, 6 студзеня.
Дзяўчынка прыбывае на калядную багаслужбу ў новым саборы каля Каіру, 6 студзеня.
Усяленскі патрыярх Варфаламей цалуе мэтрапаліта Эпіфанія, кіраўніка Праваслаўнай царквы Ўкраіны, пасьля ўручэньня яму томасу, Стамбул, 6 студзеня.