Стоп-кадры тыдня: Маратон на Карлавам мосьце, затрыманьні ў Алматы, выратаваньне ўцекачоў у Міжземным моры
Гішпанскія выратавальнікі выратавалі 105 ўцекачоў і мігрантаў з Банглядэшу, Эгіпту, Нігерыі, Марока, Ганы, Пакістану, Судану, Лібіі, Эрытрэі і Сэнэгалу, якія спрабавалі на гумавай лодцы пераплыць зь Лібіі да эўрапейскага ўзьбярэжжа. (AP/Felipe Dana)
У Маскве парад з нагоды Дня Перамогі. (Reuters/Maxim Shemetov)
Іранскія дэманстранты спальваюць партрэт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падчас акцыі пратэсту перад будынкам былой амбасады ЗША ў адказ на рашэньне Трампа выйсьці зь ядзернай угоды з Іранам і аднаўленьнем санкцыі. (AP/Vahid Salemi)
Казахстан. Паліцыя затрымлівае прыхільнікаў апазыцыі пад час акцыі пратэсту ў Алматы 10 траўня. Дэманстранты патрабавалі вызваліць палітычных зьняволеных. (Reuters/Mariya Gordeyeva)
У беларускай вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну адзначаюць старажытнае сьвята ўраджаю і вясны. (TASS/Viktor Drachev)
7 траўня. Інаўгурацыя Ўладзіміра Пуціна на чацьвёры тэрмін на пасадзе прэзыдэнта Расеі. (AP/Sergei Guneyev)
Карлаў мост. У Праскім міжнародным маратоне сёлета ўзялі ўдзел каля 10 600 чалавек. (epa-EFE/Martin Divisek)
Кіеў. Бэз і каханьне. (Reuters/Valentyn Ogirenko)
Спартоўцы-інваліды падчас 10-кілямэтровай гонцы ў Багаце, Калюмбія. (epa-EFE/Mauricio Duenas Castaneda)
Фэстываль «Джэк ў зялёным» у брытанскім Гасьцінгсе. (Reuters/Toby Melville)
Прыборка пасьля ахвярапрынашэньня з нагоды сьвята ў гонар Дня Святога Георгія ў заходняй частцы Косава. (AP/Visar Kryeziu)
Астана. Асілак з Казахстану Сяргей Цырульніков цягне лякаматыў вагой каля 148 тонаў. Гэта спроба ўсталяваць новы нацыянальны рэкорд. (Reuters/Mukhtar Kholdorbekov)
Радовішча нафты і газу ў ірацкай правінцыі Басра. (AFP/Haidar Mohammed Ali)
Пакістанскі работнік сартуе плястыкавыя бутэлькі на складзе ў Лахоры. (AFP/Arif Ali)