Стоп-кадры тыдня: Дзень Перамогі ў Бялградзе, Тбілісі, Алматы і Ўладзівастоку; "дзень паразы" ў Маскве
Дзіця ў лягеры для ўцекачоў з сырыйскага гораду Рака, які знаходзіцца ў руках "ісламскай дзяржавы", 11 траўня.
Мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ірану, мэра Тэгерану Махамада Бакера Калібафа, гэгеран, 11 траўня.
Пратэст супраць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуры, Каракас, 10 траўня.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін гуляе ў хакей, Сочы, 10 траўня.
Шэсьце ў гонар перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне, Бялград, 9 траўня.
Адзначэньня Дня Перамогі ў Тбілісі, 9 траўня.
Дзень Перамогі ў Алматы, 9 траўня.
Кітайцы адзначаюць Дзень Перамогі ва Ўладзівастоку, 9 траўня.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адкрывае роварны сэзон у Грозным, 8 траўня.
Рэпэтыцыя вайсковага параду ў гонар Дня Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Цяперашні прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд з новаабраным прэзыдэнтам краіны Эманюэлем Макронам падчас урачыстасьці ў гонар Дня Перамогі ў Парыжы, 8 траўня.
Наступствы страйку зборшчыкаў сьмецьця ў горадзе Сана ў Емэне, 8 траўня.
Бар у Маскве, у якім расейскія прыхільнікі Марын Лё Пэн сабраліся адзначыць яе перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Францы, пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў, 7 траўня.