Стоп-кадры тыдня: жалобныя кветкі ў Беларусі, урачыстасьці і смутак у Армэніі, веламабіль у Расеі
Беларусь. Жаўнеры ўскладаюць 26 красавіка кветкі да помніка ў Менску ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. (AFP/Sergei Gapon)
Расея. Адлюстраваньне ў калюжыне на Чырвонай плошчы ў Маскве. (AFP/Yuri Kadobnov)
Расея. Чачэнскі лідэр Рамзан Кадыраў назірае танцавальнае прадстаўленьне падчас сьвяткаваньня Дня чачэнскай мовы ў Грозным 25 красавіка. (AP/Musa Sadulayev)
Турэччына. Уцекачы прыбываюць у Эрзурум па дарозе на Захад. (epa-EFE/Erdem Sahin)
Аўганістан. На гуце ў Гераце. (AFP/Hoshang Hashimi)
Пакістан. Збор ураджаю ля Ісламабаду. (AFP/Farooq Naeem)
Армэнія. Ускладаньне кветак у Ерэване ў 103-ю гадавіну масавага забойства армян у Асманскай імпэрыі, 24 красавіка. (Reuters/Gleb Garanich)
Армэнія. Кветкі ла вечнага агню ў Ерэване ў 103-ю гадавіну масавага забойства армян. (RFE/RL/Amos Chapple)
Індыя. Пасьля пажару ў раёне трушчобаў у Нью-Дэлі. (Reuters/Adnan Abidi)
Украіна. Сымбалічны завулак у зоне адчужэньня з назвамі гарадоў і вёсак, якія былі эвакуяваныя пасьля Чарнобыльскай катастрофы. (AFP/Sergei Supinsky)
Армэнія. Рэакцыя пратэстоўцаў у Ерэване на адстаўку прэм'ер-міністра Сэржа Саргсяна. (RFE/RL/Amos Chapple)
Індыя. Дзіцячы прытулак у Калькуце. (Reuters/Rupak De Chowdhuri)
Сырыя. Дзеці, эвакуяваныя з Усходняй Гуты, у лягеры для перамешчаных асобаў у паўночнай правінцыі Ідліб. (AFP/Aaref WATAD)
Расея. 50-гадовы Аляксей Сярогін з Краснаярскага краю ездзіць на трохколавым веламабілі, які зрабіў сам. (Reuters/Ilya Naymushin)
Косава. Жанчына практыкуе ёгу падчас мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню Зямлі ў Нацыянальным парку недалёка ад Прышціны. (AFP/Armend Nimani)