Пуцін на бутэльках, чэмпіянат Азіі па какпару, вербніца на Філіпінах. 11 фотаімгненьняў тыдня.

Бутэлькі з вадой з партрэтам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прадаваліся падчас юбілейнай цырымоніі назіральнай пляцоўкі Панарама-360 ў Маскве 17 красавіка. 

Чэмпіянат Азіі ў Алматы па какпару, нацыянальнай гульні цюркскіх краінаў.

Маскоўскі гарадзкі суд 16 красавіка прысудзіў да 14 гадоў калёніі строгага рэжыму грамадзяніна Нарвэгіі Фрудэ Бэрга, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы супраць Расеі.

Пажар у саборы Парыскай Божай Маці пачаўся ўвечары 15 красавіка і працягвалася 9 гадзінаў. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару сталі рамонтныя работы. У выніку пажару абрынуліся шпіль і дах сабору. Пажарнікам удалося выратаваць каркас гістарычнага будынку.

Падпаленыя аўтамабілі падчас антыўрадавых пратэстаў у сталіцы Альбаніі Тыране 13 красавіка. 

Зьмена варты ля Крамля ў Маскве. 

Спаборніцтвы кіроўцаў падчас спрынтарскага фэстывалю Jeep Sprint Festival у вёсцы Азёрнае ў Кіргізстане 14 красавіка. 

Вербніца ў Філіпінах. 

Ля Блакітнай мячэці ў аўганскім горадзе Мазары-Шарыф.

Набажэнства ў Эчміадзінскім катэдральным саборы, галоўным храме Армянскай апостальскай царквы.