Усе ў масках – ганаровая варта ў Бішкеку і Джон Ленан на мэмарыяльнай сьцяне ў Празе. 15 фотаімгненьняў тыдня
Ганаровая варта ў масках у Бішкеку.
Прага падчас надзвычайнага становішча. Мэмарыяльная сьцяна, прысьвечаная Джону Ленану.
Мэта артыстаў Cirk La Putyka на вуліцах чэскай сталіцы - вярнуць жывое мастацтва людзям падчас надзвычайнай сытуацыі з прычыны пандэмі.
Пасажыры ў ранішнюю гадзіну пік у Тайбэі.
Помнік Радзіма-Маці ў цэнтры Кіева 8 красавіка.
Будоўля ў Санкт-Пецярбургу падчас пандэміі.
Хлопчык прадае ваду на могілках у Карачы, Пакістан.
Патрульныя казакі ў ахоўных масках падыйшлі да чалавека, які ляжыць на асфальце ў Маскве.
Хлопец паказвае на мабільным тэлефоне дазвол на выхад з дому, атрыманы ў смс-паведамленьні. Улады ўвялі абмежаваньні на перамяшчэньне, каб прадухіліць распаўсюджваньне каранавіруса ў Баку, Азэрбайджан.
Адпачынак пасярод Дняпра, каб пазьбегнуць кантактаў зь людзьмі. Кіеў, 6 красавіка 2020.
Сьвітанак на бальконе ў Бухарэсьце.
Дэзынфэкцыя на рынку ў Тыране, Альбанія.
Паліцыянты патрулююць Маскву ў часе пандэміі.
Кіеў. Бяздомная і патруль.