Стоп-кадры тыдня: вайна ў Карабаху, панама Пуціна, пахаваньне ўкраінскага вайскоўца

Расейскія паліцыянты на аўтобусным прыпынку ў Маскве каля плякату, на якім высьмейваецца рэакцыя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на публікацыю зьвестак пра афшорныя рахункі ягоных паплечнікаў у Панаме. (Фота Reuters)

Маці ўкраінскага вайскоўца Дзьмітра Гадзенкі, які загінуў у баі на ўсходзе Ўкраіны, падчас цырымоніі пахаваньня на Майдане незалежнасьці ў цэнтры Кіева 3 красавіка. (Фота Reuters)

Вайскоўцы сілаў Нагорнага Карабаху абстрэльваюць пазыцыі азэрбайджанскіх войскаў з гораду Мартакерт 3 красавіка. Дзясяткі людзей загінулі ў баях, якія пачаліся 2 красавіка паміж азэрбайджанскімі войскамі і вайскоўцамі непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах, якую падтрымлівае Армэнія. (Фота AFP)

Салдат-этнічны армянін адпачывае на артылерыйскай пазыцыі каля гораду Мартуні ў Нагорным Карабаху. Дзясяткі людзей загінулі ў баях, якія пачаліся 2 красавіка паміж азэрбайджанскімі войскамі і вайскоўцамі непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах, якую падтрымлівае Армэнія. (Фота Reuters)

Рабочы на фабрыцы цэглы на ўскраіне аўганскага гораду Мазары-Шарыф. (Фота AFP)

Праваслаўная манахіня ў храме ў старажытным горадзе Мцхета непадалёк ад сталіцы Грузіі, Тбілісі. (Фота EPA)

Дзяўчынка цалуе ікону на выставе рэчаў, зробленых у зьняволеньні. Выстава праходзіць у сталіцы Малдовы, Кішынэве. (Фота EPA)

Людзі пакідаюць вёску Таліш у Нагорным Карабаху. Дзясяткі людзей загінулі ў баях, якія пачаліся 2 красавіка паміж азэрбайджанскімі войскамі і вайскоўцамі непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах, якую падтрымлівае Армэнія. (Фота Reuters)

Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё 6 красавіка. (Фота Reuters)

Лодка пад Карлавым мостам у цэнтры сталіцы Чэхіі, Прагі. (Фота EPA)

Салдат войскаў непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах у правінцыі Мартакерт. Дзясяткі людзей загінулі ў баях, якія пачаліся 2 красавіка паміж азэрбайджанскімі войскамі і вайскоўцамі Нагорнага Карабаху, які падтрымлівае Армэнія. (Фота Reuters)

Ірацкая жанчына зь дзецьмі пакідае горад Хіт у правінцыі Анбар, пасьля тако, як урадавыя сілы загадалі правесьці эвакуацыю 4 красавіка. (Фота AFP)

Людзі пераходзяць залітую вадой пасьля моцных дажджоў вуліцу на ўскраіне Пэшавару ў Пакістане, 4 красавіка. У выніку паводкі загінулі прынамсі 53 чалавекі. (Фота AFP)

Сям'я ідзе праз поле каля часовага лягеру мігрантаў і ўцекачоў на грэцка-македонскай мяжы. (Фота Reuters)