Людзі ў масках, пустыя вуліцы, новыя магілы. 17 фотаімгненьняў тыдня
Вулічныя артысты на сьвітаньні на Карлавым мосьце ў Празе, Чэхія.
Далакопы капаюць новыя магілы для памерлых ад каранавірусу ў Сан-Паўлу, Бразылія.
Працоўныя мігранты ў Санкт-Пецярбургу чакаюць у чарзе, каб прадоўжыць свой побыт у Расеі.
Дэмантаж помніка савецкаму маршалу Івану Коневу ў Празе, 3 красавіка.
Бяздомны сабака на сквэры ў Прышціне, Косава, 1 красавіка.
Будаўнік на тле плякатаў на будоўлі новага шпіталя для хворых на COVID-19 у Маскве, 1 красавіка.
Бяздомны ў масцы ў Маскве, 1 красавіка.
Аўганскія земляробы прыглядаюцца, як улады зьнішчаюць засевы маку ў правінцыі Гелманд, 1 красавіка.
Сьнегапад у Скоп'е, Македонія, 1 красавіка.
Пажар лесу ў правінцыі Сычуань, Кітай, 31 сакавіка.
Паліцыянты на апусьцелай Краснай плошчы ў Маскве.
Працаўнік у ахоўным камбінэзоне на вуліцы ў Алмаце, Казахстан.
Вежа Азады ў Тэгеране, асьветленая ў знак салідарнасьці з усімі краінамі, які церпяць ад каранавірусу.
Паліцыянтка на вуліцы ў цэнтры Кіеву, 31 сакавіка.
Аўтамабільная паркоўка ў Падольску, Расея.
Пакістанскі хлопец прадае маскі падчас карантыну ў Карачы, 31 сакавіка.
Дэзынфэкцыя вуліцы ў Ісламабадзе, Пакістан.