Стоп-кадры тыдня: Біцьцё дзяўчат на Вялікдзень у Чэхіі і мітынг супраць алігархаў у Кіеве
Сымбалічнае біцьцё дзяўчынак маленькімі пугамі падчас Вялікадня ў чэскім горадзе Вэлке Павловіцэ.
У шпіталі доктар трымае цела ненароджанага дзіцяці, маці якога была забітая ў выніку авіяўдару ў емэнскім горадзе Ходейда.
Дзяўчына прадае паветраныя шары на ўскрайку гораду Агартала, Індыя.
Малады ўльтраправы актывіст на мітынгу ў цэнтры Кіева.
Македонская салдаты на галоўнай плошчы ў Скоп'е у гонар Дня NATO. Македонія не зьяўляецца сябрам NATO, але македонскія салдаты ўдзельнічаюць у місіях NATO у Іраку і Аўганістане.
Кіеў. Міжнародны дзень асьветы наконт міннай небясьпекі. Больш за 1800 чалавек пацярпелі ад мін і выбуховых прылад ва Ўкраіне і больш за 600 зь іх памерлі, у тым ліку дзеці.
Вялікдзень у Вугоршчыне.
Хлопчык з палестынскім сьцягам на мяжы паміж Ізраілем і Газай пасьля кровапралітных сутыкненьняў з удзелам ізраільскіх войскаў і дэманстрантаў.