Стоп-кадры тыдня: Дом на дрэве, малельня для зьняволеных габрэек, поп-корн у Кабуле
Пабудаваны на дрэве дом 65-гадовага Панты Пэтравіча ў сэрбскім горадзе Пірот. Пэтравіч вярнуўся на радзіму пасьля 18-гадовай эміграцыі ў Францыі. Ён жыве на невялікую пэнсію, заробленую ў часе працы ў Францыі, трымае курэй, козаў і нават дзіка.
Прадавец поп-корну ў Кабуле.
Сырыйскі хлопчык каля мячэці ў горадзе Думе, паблізу Дамаску. Мячэць была разбураная ў выніку абстрэлу войскамі, вернымі прэзыдэнту Асаду.
Трэніроўка байцоў антытэрарыстычнага атраду на паўднёвым захадзе правінцыі Сычуань (Кітай).
Турэцкія паліцыянты ў Дыярбакіры - паўднёва-ўсходнім раёне Турэччыны, дзе кампактна пражываюць курды. Друз з разбураных дамоў быў зьвезены сюды пасьля некалькіх месяцаў баёў з курдскімі паўстанцамі і турэцкімі ўрадавымі сіламі.
Аўганскія заўзятары крыкету вітаюць сваю зборную пасьля пераможнага выступу на турніры Кубку сьвету Twenty20.
Сырыец на магіле сваякоў у Дарыі, на поўдні Сырыі.
Гіганцкая велікодная яечня з больш чым 15 тысячамі яек у Бэсьеры на поўдні Францыі.
Паліваньне вадой - традыцыйны велікодны абрад ва Ўгоршчыне.
Пасьля дамовы аб спыненьні агню дзеці ў сырыйскім горадзе Даара могуць вярнуцца ў школы.
Габрэйскія зьняволеныя і супрацоўнікі турмы на цырымоніі адкрыцьця жаночай габрэйскай малельні ў папраўчай калёніі №2 ва Ўльянаўску, прыкладна за 40 кілямэтраў ад Санкт-Пецярбургу. Гэта першы малітоўны пакой для асуджаных габрэйскіх жанчын у Расеі.
Мігранты танчаць на вечарыне ў лягеры на грэцка-макэдонскай мяжы ў Ідамэні, Грэцыя.
Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама і прэзыдэнт ЗША Барак Абама чытаюць кнігу дзецям, якія сабраліся на штогадовае велікоднае сьвята перад Белым домам у Вашынгтоне.
Блізкія аплакваюць ахвяру тэрарыстычнага акту ў Лагоры, Пакістан.
Актывісты правых арганізацый супрацьстаяць паліцыянтам у часе дэманстрацыі ў Брусэлі, дзе нядаўна адбыліся тэрарыстычныя акты.