Стоп-кадры тыдня: Наўруз, Гуканьне вясны, Дзень вады
Судовы экспэрт на месцы забойства былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава ў Кіеве 23 сакавіка
Марыя Максакова, жонка Дзяніса Вараненкава, на месцы забойства мужа ў Кіеве 23 сакавіка
Уцекачы з ірацкага Мосулу, за які ідуць жорскія баі паміж праўрадавымі войскамі і баевікамі "ісламскай дзяржавы"
У лягеры ўцекачоў на поўдзень ад Мосулу
Сьвяткаваньне Наўрузу (Новага году) у Прызрэне ў Косаве. Косаўскі дэрвіш прабівае сваю шыю іголкай у адмысловым містычным рытуале, які практыкуецца сярод дэрвішаў стагодзьдзямі
Жанчына, параненая ў тэрарыстычнай атацы на Ўэсмінстэрскім мосьце ў Лёндане 22 сакавіка
Мусульманскія дзяўчаты ў Кашміры выбіраюцца ісьці па пітную ваду ў Сусьветны дзень вады 22 сакавіка.
Пажар на вайсковым складзе боепрыпасаў у горадзе Балаклея Харкаўскай вобласьці.
Гандляр акулярамі ідзе на кірмаш у Кабуле ў дзень Новага году (Наўрузу).
Сырыйскі антыўрадавы паўстанец на пазыцыі на ўскраіне Дамаску.
Кіроўца грузавіка моліцца на пакістанска-аўганскай мяжы.
Кіргізская жанчына ў Бішкеку з традыцыйнай стравай, якую рыхтуюць на Наўруз.
Вулічнае купаньне ў пакістанскім горадзе Карачы, напярэдадні Сусьветнага дня вады, 21 сакавіка.
Курдзкая жанчына танцуе падчас сьвяткаваньня Наўрузу ў Турцыі.
Сьвяткаваньне Наўрузу ірацкімі курдамі.
Прадавец "цукровай ваты" ў Кабуле падчас Наўрузу.
"Гуканьне вясны" ў Азярцы ў Менскай вобласьці.
Прадавец аўганскіх нацыянальных сьцяжкоў у Кандагары, напярэдадні сьвяткаваньня Наўрузу.
Пасьля паветранага ўдару ў горадзе Ідліб у Сырыі.
Былы старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц рэагуе на абраньне на пасаду кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны ў Бэрліне 19 сакавіка.