Стоп-кадры тыдня: Малітва ў Ашмянах, выбухі ў Бэльгіі, Абама танчыць танга
Жанчына моліцца ў Ашмянах на Вербную нядзелю, 20 сакавіка. (Фота AFP)
Біда Смайлавіч каля магілаў свайго мужа і брата непадалёк ад Срэбраніцы ў Босьніі незадоўга да прысуду лідэру басьнійскіх сэрбаў Радавану Караджычу ў Гаазе. (Фота Reuters)
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама танчыць танга падчас афіцыйнага візыту ў Аргентыну. (Фота Reuters)
Косаўскія дэрвішы пратыкаюць шчокі мэталёвымі пруткамі падчас сьвяткаваньня Наўрузу ў горадзе Прызрэн. (Фота AFP).
Разбураны артабстрэлам дом у горадзе Макееўка на ўсходзе Ўкраіны, які кантралююць сэпаратысты. (Фота Reuters)
Аўганскія школьніцы пазуюць каля намёта, які служыць ім школьным будынкам. (Фота EPA)
Жанчына налівае ваду, якую набрала ў рацэ Патан, на поўнач ад гораду Шрынагар у індыйскім Кашміры. (Фота EPA)
Прыватны ахоўнік дапамагае параненай жанчыне пасьля выбуху каля станцыі мэтро ў Брусэлі 22 сакавіка, адказнасьць за які ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». (Фота AFP)
Параненыя ў Брусэльскім аэрапорце пасьля выбуху 22 сакавіка, адказнасьць за які ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». (Фота Reuters)
Пахаваньне ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ ў Кіеве. Гангадзэ быў забіты ў 2000 годзе. Яго абезгалоўленае цела знайшлі ў лесе непадалёк ад Кіева і ад таго часу трымалі ў моргу. (Фота Reuters)
Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка падчас абвяшчэньня прысуду ў расейскім горадзе Данецк Растоўскай вобласьці. Саўчанку асудзілі на 22 гады зьняволеньня, прызнаўшы вінаватай у дачыненьні да гібелі двух расейскіх журналістаў падчас баёй ва ўсходняй Украіне ў чэрвені 2014 году. (Фота Reuters)
Чалавек, які падпаліў сябе падчас пратэсту ў лягеры мігрантаў і ўцекачоў непадалёк ад грэцка-македонскай мяжы 22 сакавіка. (Фота AFP)
Пастух пасе авечак у курдзкім рэгіёне Іраку, за 500 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду. (Фота AFP)
Дзіця на полі каля грэцка-македонскай мяжы, дзе месьціцца лягер уцекачоў і мігрантаў. (Фота AFP)
Курдзкія ваеўнікі трэніруюцца ў ірацкім горадзе Коя непадалёк ад мяжы з Іранам 21 сакавіка. (Фота AFP)
Самалёт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы перад прызямленьнем у Гаване. Упершыню за апошнія дзесяцігодзьдзі амэрыканскі прэзыдэнт наведаў Кубу. (Фота Reuters)
Дзеці гуляюцца на плошчы ў Прышціне, Косава, 21 сакавіка. (Фота AFP)