Стоп-кадры тыдня, 1-8 студзеня
Аўганка зь дзіцём на ўскраіне Герату.
У Чэхіі на сьлізкай засьнежанай дарозе перакуліўся турыстычны аўтобус зь менскімі школьнікамі. 16 дзяцей атрымалі раненьні.
Дзіця на ўскраіне Дамаску, на тле графіці на будунку, у якім раней была школа.
Каляднае шэсьце ў Тбілісі.
Баўгарскія мужчыны танчаць у ледавітай вадзе на Вадохрышча.
Усьпенскі манастыр у Краснаярску перад Раством Хрыстовым.
Мігранты на македонска-сэрбскай мяжы, 5 студзеня.
Палоненыя байцы пакістанскага Талібану ў Кабуле, 5 студзеня.
Маразы ў Менску -- хлопец глядзіць праз аўтобуснае акно.
Пераможцы конкурсу на "супэр-бабулю" і "супер-дзядулю" ў Тбілісі.
Няскончаная статуя Мао Цзэдуна ў правінцыі Хэнан у Кітаі. Паводле афіцыйных СМІ, яна была нядаўна зьнішчаная.
Аўганскі спэцназавец страляе з рэактыўнага гранатамёту падчас апэрацыі супраць тэрарыстаў каля індыйскага кансуляту ў горадзе Мазар-і-Шарыф.
Сырыйскае дзіця пасьля прыбыцьця з бацькамі-уцекачамі на грэцкую выспу Лесбас.
Гульня з мыльнымі бурбалкамі ў Кёльне, Нямеччына.
Гульня з катом у кавярні "Лапы а Хвост" у Растове-на-Доне, у якой знаходзяць прытулак валацужныя каты і якая дапамагае ў тэрапіі дзяцей з аўтызмам.