Стоп-кадры тыдня: Уцекачы з Мосулу, пратэсты супраць Брэксыту, Масьленіца ў Беларусі
Сёстры-блізьнючкі з маці ў Тэгэране, 2 сакавіка, падчас жалобнай цырымоніі ў памяць пра Фатыму, дачку прарока Мухамэда.
Гарадок Аль-Баб у паўночнай Сырыі, 1 сакавіка.
Пратэст супраць пашырэньня афіцыйнага ўжытку альбанскай мовы ў Македоніі, Скоп'е, 1 сакавіка.
Уцякачка з раёну баёў паміж ірацкімі ўрадавымі сіламі і баевікамі "ісламскай дзяржавы" за Мосул, 1 сакавіка.
Вытворчасьць нерафінаванага цукру з цукровага трысьнягу ў Пакістане.
Вакцынацыя супраць поліяміеліту ў Кабуле, 28 лютага.
Брытанцы перад парлямэнтам у Лёндане пратэстуюць супраць жорсткага курсу ўраду на выхад краіны з Эўразьвязу, 27 лютага.
Віктар Гудэля з Аўдзееўкі на Данбасе, які страціў нагу падчас абстрэлаў гораду ў 2014 годзе, наглядае, як пажарнікі гасяць пажар пасьля таго, як яго дом быў абстраляны сэпаратыстамі і зьнішчаны 26 лютага.
Уцекачы з ахопленага зацятымі баямі Мосулу, 27 лютага.
Яшчэ адна ўцякачка, якой удалося выбрацца з Мосулу.
Ірацкі паліцыянт у Мосуле.
Масьленіца ў Тонежы Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці, 26 лютага.