Гарэлка пад катком, Ленін у траве, аўтагонкі ў Флорыдзе. 17 фотаімгненьняў тыдня
Удзельнік народнага сьвяткаваньня з нагоды канца зімы ў Могачы, Вугоршчына.
Зьнішчэньне канфіскаваных наркотыкаў і нелегальнага алькаголю каля гораду Карачы ў Пакістане.
Чалавек у масцы ў кітайскім горадзе Ўхань, эпіцэнтры эпідэміі каранавірусу.
Іранская дзяўчынка з маці ў чарзе перад выбарчым участкам, 21 лютага.
Кітайскія памежнікі ў правінцыі Сіньцзян.
Спроба выклікаць лавіну кантраляваным выбухам у горах каля Алматы ў Казахстане.
Сырыйскія ўцекачы з рэгіёну ваеннага канфлікту.
Помнік Леніну каля вёскі ў Стаўрапольскім краі Расеі.
Вернік цалуе Папу Францішка падчас тыднёвай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Нядаўна адчыненая кавярня ў цэнтры Санкт-Пецярбургу.
Жыхарка Луганшчыны перад панэльным блёкам, пашкоджаным падчас нядаўніх баёў паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўкраінскімі сіламі.
Рэпэтыцыя ў цырку ў цэнтры Кабулу, Аўганістан.
Сцэна з адзначэньня 12-й гадавіны незалежнасьці Косава, Прышціна, 17 лютага.
Гонкі на конях па замерзлым возеры каля Сэн-Морыцу ў Швайцарыі.
Лягер для ўцекачоў у правінцыі Ідліб у Сырыі.
Сутыкненьне падчас аўтагонак Daytona 500 у Флорыдзе, ЗША, 17 лютага. Ніхто не пацярпеў.
Бойка мігрантаў з паліцыяй у лягеры ў Босьніі і Герцагавіне.