Сьпёка, зацьменьне, крушэньне. Самыя яркія фота тыдня. Фотагалерэя

Румынія. Тры вайсковыя самалёты пралятаюць над ганаровай вартай ля Мэмарыялу невядомаму жаўнеру ў Бухарэсьце. 

Пакістан. Сьпёка ў Пешавары. 

Украіна. Рамонкі ў сяле Клінаўка.

Пакістан. Крушэньне цягніка ў правінцыі Сінд. 

Украіна. Жанчына просіць міласьціну перад Міхайлаўскім кляштарам у Кіеве.

Расея. Частковае сонечнае зацьменьне, Санкт-Пецярбург. 

Пакістан. Каваль на заводзе ў Карачы. 

Аўганістан. Пост бясьпекі ў Кабуле. 

Босьнія.  Жанчына ў Мэмарыяльным цэнтры генацыду ў Срэбраніцы чакае прысуду ў апэляцыі былому сэрбскаму ваеннаму дзеячу Ратка Младзічу за злачынствы падчас басьнійскай вайны.

Іран. Жанчыны-прыхільніцы жорсткага кандыдата ў прэзыдэнты Ірану Эбрагіма Раісі. 

Расея. Чалавек сьпіць на лаўцы на адной з вуліц Масквы. 

Пакістан. Мэдык уводзіць вакцыну супраць поліяміеліту дзіцяці падчас кампаніі вакцынацыі ў Пэшавары.

Расея. Жанчына на кані ў цэнтры Масквы.