Стоп-кадры тыдня: Пратэсты ў Бухарэсьце, бег быкоў, тыгры ў Тайляндзе, паходні ў Кіеве

Падрыхтоўка да Бегу быкоў у вёсцы Пінд Султані, Пакістан. (Reuters/Caren Firouz)

Сям'я дапамагае інваліду-вазочніку пад Пэшаварам, Пакістан. (Reuters/Fayaz Aziz)

Жанчына корміць галубоў перад праваслаўным саборам у Алматы, Казахстан. (Reuters/Shamil Zhumatov)

Цэнтар дапамогі ў Аўдзееўцы пасьля сэпаратысцкага абстрэлу, Украіна. (Reuters/Gleb Garanich)

Курэньне воднай люлькі ў Ірбіле, сталіцы курдзкага рэгіёну ў Іраку. (Reuters/Muhammad Hamed)

Афганскія паліцыянты нясуць параненага хлопчыка пасьля выбуху ў Джалалабадзе 1 лютага. (Reuters/Parwiz)

Дзеці сем'яў, што ўцяклі з тэрыторыяў, кантраляваных "Ісламскай дзяржавай", гуляюць у сьнежкі ў лягеры Духок, Ірак. (Reuters/Ari Jalal)

Польскія салдаты ўдзельнічаюць у спаборніцтве "22 разы аджацца" на базе ў Любліне. (epa/Wojciech Pacewicz)

Сырыйская дзяўчынка пускае бурбалкі на руінах дома ў кантраляваным паўстанцамі горадзе Дара на поўдні Сырыі. (AFP/Mohamad Abazeed)

Афганцы, якія падарваліся на мінах, спрабуюць новыя штучныя ногі ў цэнтры Чырвонага крыжа ў Гераце. (epa/Jalil Rezayee)

Расейскія вайскоўцы на вуліцах Алепа, Сырыя. (Reuters/Ali Hashisho)

Рэшткі бібліятэкі Мосульскага ўнівэрсытэту, якая згарэла падчас баёў з ваяўнікамі "Ісламскай дзяржавы", Ірак. (Reuters/Ahmed Jadallah)

Супрацьстаяньне з паліцыяй удзельнікаў пратэстаў перад будынкам румынскага парлямэнту. (AFP/Daniel Mihaeilescu)

Афганскія майстры вушу. (AFP/Wahil Kohsar)

Кіеўскі голуб. (Reuters/Gleb Garanich)

Іракцы, які ўцяклі ад "Ісламскай дзяржавы" ў лягеры пад Мосулам. (Reuters)

Мігранты мыюцца ў былым мытным складзе ў Бялградзе. (epa/Koca Sulejmanovic)

Тыгры ловяць ежу ў тайляндзкім заапарку. (Reuters/Athit Perawongmetha)

Хворыя на праказу ў шпіталі ў Срынагары, Кашмір. 30 студзеня ў сьвеце адзначаецца Сусьветны дзень дапамогі хворым на праказу. (epa/Farooq Khan)

Пакістанскі рыкша. (Reuters/Fayaz Aziz)

Іранскія пажарныя на пахаваньні сваіх калегаў, якія загінулі, гасячы пажар у адным з тэгеранскіх шматпавярховікаў. (AFP/Atta Kenare)

Марш з паходнямі партыі "Свабода" ў Кіеве ў 99-тую гадавіну бітвы аддзелаў УНР з бальшавікамі пад Крутамі. (AFP/Sergei Supinsky)

Мэдык робіць прышчэпку ад поліяміэліту дзіцяці ў Джалалабадзе, Афганістан. (epa/Ghulamullah Habibi)