Стоп-кадры тыдня, 5-11 верасьня
Вугорская журналістка таўхае нагою мігранта зь дзіцём, якому яна падставіла нагу, калі ён паспрабаваў уцячы з пункту збору мігрантаў.
Саслан Даураў (Беларусь) спрабуе вызваліцца з захопу Алмата Кебіспаева (Казахстан) падчас чэмпіянату сьвету па дужаньню ў Лас-Вэгасе.
Сырыйскі хлопчык-мігрант перабягае рэйкі на чыгуначнай станцыі на грэцка-македонскай мяжы.
Мігранты садзяцца ў цягнік на грэцка-македонскай мяжы.
Мігрант зь дзіцём грэюцца ў пункце збору мігрантаў у Вугоршчыне.
У пакістанскай школе.
Мэдычная дапамога аўганскім школьніцам у Гераце, якіх прывезьлі ў шпіталь з падазрэньнем атручаньня газам.
Заняткі ў вайскова-патрыятычным клюбе "Пакроў" у Сасноваборску, Расея.
Македонскі паліцыянт б’е аднаго зь мігрантаў, якія чакаюць цягніка ў тымчасовым лягеры на македонска-грэцкай мяжы.
Маладажоны ў Кабані, мястэчку на поўначы Сырыі.
У чаканьні рэгістрацыі пасьля пераходу грэцка-македонскай мяжы.
Мігрант з Узбэкістану зьбірае бульбу на прыватнай фэрме каля Краснаярску, Расея.