Стоп-кадры тыдня 16-24.07
Беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка вучыць францускага актора Жэрара Дэпардзьё касіць касой у сваёй афіцыйнай рэзыдэнцыі пад Менскам. TASS/BelTA/Andrei Stasevich
Турысты ў балёнах на Влтаве сьпякотным летнім вечарам у цэнтры Прагі. epa/Filip Singer
Пасадка рысавых саджанцаў у затопленых палях пад Файсалабадам, Пакістан. Reuters/Fayyaz Hussain
Касьмічны апарат ТМА-17М з экіпажам Міжнароднай касьмічнай станцыі пакідае сьлед у небе пасьля старту на касмадроме Байканур у Казахстане. Reuters/Shamil Zhumatov
71-гадовая Тамара Кутненка паказвае рэшткі мінамётнага снарада пасьля абстрэлу тэрыторыі, камтраляванай украінскай арміяй у вёсцы Новатроіцкае Данецкай вобласьці. epa/Sergei Vaganov
Мігранты сядаюць цягнік у Сэрбію ў горадзе Геўгелія на македонска-грэцкай мяжы. Мігранты, у тым ліку старыя і дзеці, спрабуюць праз Македонію і Сэрбію праехаць у эўразьвязаўскую Вугоршчыну. Вугорскія ўлады пачалі на гэтым тыдні будаваць плот уздоўж мяжы з Сэрбіяй, каб спыніць наплыў мігрантаў. AFP/Robert Atanasovski
Дзеці афганскіх уцекачоў гуляюць з вадой у імправізаваным лягеры ў адным з атэнскіх паркаў. epa/Yannis Kolesidis
Брытанскі комік Лі Нэлсан (за кадрам) кідае даляровыя банкноты ў прэзыдэнта ФІФА Зэпа Блятэра на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы выканаўчага камітэту ФІФА ў штаб-кватэры арганізацыі ў Цурыху. ФІФА мае пераабраць прэзыдэнта на адмысловым кангрэсе, які адбудзецца ў Цурыху 26 лютага. Reuters/Arnd Wiegmann
Грузінскія салдаты штурмуйюць будынак падчас супольных вайсковых манэўраў з салдатамі НАТО на вайсковай базе Вазіяні пад Тбілісі. У манэўрах "Спрытны дух-2015" удзельнічаюць вайскоўцы з ЗША, Грузіі, Румыніі, Баўгарыі, Літвы і Латвіі. epa/Zurab Kurtsikidze
Украінскія танцоркі выступаюць перад украінскімі і амэрыканскімі вайскоўцамі на ўрачыстым адкрыцьці супольных манэўраў дзьвюх краінаў у Львоўскай вобласьці. У штогадовых вучэньнях "Хуткі трызуб" удзельнічае 1800 вайскоўцаў з 18 краін. AFP/Yuriy Dyachyshyn
Паліцыя ўжывае сьлезацечны газ для разгону дэманстрантаў у цэнтры Стамбулу. Пратэстоўцы вінавяцяць улады ў бязьдзеяньні супраць тэрору з боку "Ісламскай дзяржавы". Reuters/Huseyin Aldemir
Рыбалка побач з патопленымі караблямі на расейскай марской базе ў Балтыйску, Калінінградзкая вобласьць. Reuters/Maxim Shemetov
Малады мігрант сьпіць на плошчы Амонія ў цэнтры Атэнаў. AFP/Angelos Tzortzinis
Жанчына разгадвае крыжаванку, адпачываючы ў ценю падчас сьпёкі ў цэнтры Кіева. Reuters/Gleb Garanich