Стоп-кадры тыдня: Бузкашы ў Бішкеку, сутычкі ў Кіеве і Ратэрдаме, бомба ў Кабуле
Конная гульня бузкашы ў Бішкеку як частка сьвяткаваньняў Новага году (Наўрузу), 16 сакавіка.
Уцекачы ад баёў за ірацкі горад Мосул, 16 сакавіка.
Кітайскі мастак Ай Вэйвэй перад сваёй інсталяцыяй у Нацыянальнай галерэі ў Празе. Праца мастака мае назву "Закон падарожжа" і прадстаўляе 70-мэтровую надзіманую лодку з 258 фігурамі уцекачоў.
Багаслужэньне ў царкве ў Маскве ў памяць 100-х угодкаў абдыкацыі цара Мікалая ІІ, 15 сакавіка.
Антырасейскі пратэст перад філіялам Альфа-банку ў цэнтры Кіеву, 14 сакавіка.
Удзельнік Фэстывалю колераў (сьвята вясны) у Бангалоры ў Індыі, 13 сакавіка.
Ацалелая з бомбавай атакі ў Кабуле, 13 сакавіка.
Рэлігійная ўрачыстасьць у гонар сьвята Пурым у Ерусаліме, 12 сакавіка.
Сутычка дэманстрантаў з паліцыяй перад турэцкім кансулятам у Ратэрдаме, 12 сакавіка. Улады не дазволілі турэцкаму міністру замежных справаў Мэўлюту Чавусоглу, які хацеў выступіць на мітынгу ў падтрымку турэцкага рэфэрэндуму, прызямліцца ў Нідэрляндах.
Уцякачка з Мосулу, 13 сакавіка.
Людзі ўцякаюць зь месца бомбавай атакі ў Кабуле, 13 сакавіка.
Работнікі крэйдавага кар'еру на ўскраіне гораду Мазар-і-Шарыф у Аўганістане.