Стоп-кадры тыдня: вайна ў Сырыі, хлопчыкі ў фантане, бойка падушкамі ў Кіеве
Сырыйскі хлопчык, які быў эвакуіраваны разам з абложанага гораду ў паўночна-заходняй правінцыі Ідліб, у шпіталі ў Саед-Зэйнабе, на поўнач ад Дамаску, Сырыя.
Жанчына, пацярпелая аб авіяцыйных удараў у кантраляваных паўстанцамі раёнах Старога Алепа, Сырыя.
Аўганскі мыйшчык аўтамабіляў чакае кліентаў ля возера Шухада, Кабул.
Грузінская манашка наведвае службу ў Вялікі чацьвер у Траецкім саборы, Тбілісі.
Жанчына ўцякае ад турэцкіх спэцназаўцаў, якія выкарыстоўваюць сьлезацечны газ для разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць прыняцьця рэлігійнай Канстытуцыі, Стамбул.
Хлопчык гуляў у мяч у лягеры ўцекачоў ля грэка-макэдонскай мяжы паблізу ад паселішча Ідамені.
Прыхільнікі Партыі салідарнасьці Аўганістану на акцыі пратэсту, прымеркаванай да Дня перамогі муджахедаў. 28 красавіка 1992 году пракамуністычны ўрад Аўганістану быў зрынуты, уладу ўзялі муджахеды, краіна ўступіла ў паласу міжусобных узброеных канфліктаў.
Хлопчыкі ў фантане ў гарачы вечар, Нью-Дэлі, Індыя.
24-гадовы аўганскі работнік фабрыкі на ўскрайку Мазары-Шарыфа, Аўганістан.
Фігура прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна на выставе васкавых фігураў у Санкт-Пецярбурзе, Расея.
Кыргызскія вайскоўцы падчас вучэнняў на ваеннай базе блізу Бішкеку.
Бойка падушкамі ў Кіеве, Украіна.
Сырыйскія добраахвотнікі грамадзянскай абароны эвакуююць сям'ю з пашкоджанага ў выніку авіяўдараў будынку ў раёне Алепа, які ўтрымліваецца паўстанцамі, Сырыя.
Лялька і абутак у дзіцячым садку ў горадзе-прывідзе Прыпяць, пакінутым 30 гадоў таму ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Украіна.
Людзі вітаюць апазыцыйнага палітыка Імра Хана на мітынгу ў Іслямабадзе, Пакістан.