Стоп-кадры тыдня, 29 жніўня - 4 верасьня
Сырыйскія ўцекачы і мігранты ідуць па чыгуначных рэйках, спрабуючы прайсьці з Сэрбіі ў Вугоршчыну, 1 верасьня. (AFP/Aris Messinis)
Натоўп глядзіць на галубоў, выпушчаных падчас вайсковага параду ў гонар 70-й гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне, Кітай, 3 верасьня. (Reuters/Rolex Dela Pena)
Афганскія дзеці гуляюць на вуліцы ў ваколіцах Джалалабаду. (AFP/Noorullah Shirzada)
Мігранты сьпяшаюцца перабегчы празь мяжу ў Македонію пасьля таго, як македонская паліцыя дазволіла невялікай групе людзей перасячы мяжу на пераходзе, спрабуючы рэгуляваць паток мігрантаў на македонска-грэцкай мяжы, 2 верасьня. (Reuters/Ognen Teofilovski)
Кітайскія ахоўнікі суправаджаюць лімузін, які вязе расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна па прыезьдзе ў Пэкін, 2 верасьня. (epa/Wu Hong)
Ірацкі рабочы палівае вадою асфальт падчас пясчанай буры ў Багдадзе, 1 верасьня. (AFP/Haidar Mohammed)
Беларускія дэсантнікі выступаюць на Дні дэсантніка ў Менску, 1 верасьня. (AFP/Sergei Gapon)
Мігранты махаюць білетамі на цягнік і паднімаюць угару дзяцей перад будынкам Усходняга вакзалу ў Будапэшце. Вугоршчына закрыла галоўны будапэшцкі вакзал 1 верасьня, цягнікі не ад'яждаюць і не прыяжджаюць. Сотні мігрантаў чакаюць на вакзале. (Reuters/Laszlo Balogh)
Першаклясьнік Кіеўскага вайсковага ліцэю пазяхае на сьвяткаваньні пачатку навучальнага году. (Reuters/Valentyn Ogirenko)
Наведнікі Дажджавога пакою ў адным з шанхайскіх музэяў. Інсталяцыя стварае поле, абліванае вадою, якая спыняецца ў зоне, празь якую праходзяць людзі, у выніку чаго яны застаюцца сухімі. (Reuters/Aly Song)
Хлопчык стаіць каля сьцяны з графіці, дзе намаляваны расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін у Сэвастопалі. (AFP/Yuri Lashov)
Дэманстранты, якія пратэстуюць супраць паправак па дэцэнтралізацыі ў Канстытуцыі Ўкраіны, уступілі ў сутычкі з паліцыяй перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве 31 жніўня. У натоўпе выбухнула граната, загінулі тры нацгвардзейцы. (epa/Sergei Dolzehnko)
Кіргіскія танцоры ў традыцыйных уборах выступаюць падчас сьвяткаваньня 24-й гадавіны незалежнасьці Кіргізстану на пляцы Ала-Тоо ў Бішкеку, 31 жніўня. (AFP/Vyacheslav Oseledko)
Наведнік глядзіць на касмаплаў "Саюз ТМА-18М", усталяваны на пускавой пляцоўцы на касмадроме Байканур, Казахстан. (epa/Sergei Ilnitsky)
Дзеці сядзяць на крэслах з пытальнікамі ў Прышціне, Косава, 30 жніўня, на адзначэньні Міжнароднага дня зьніклых. (AFP/Armend Nimani)
Мігрант стаіць за плотам з калючага дроту ля вёскі Роске на вугорска-сэрбскай мяжы. (AFP/Csaba Segesvari)