Стоп-кадры тыдня: Забітыя нарвэскія алені, падзеньне на дарожцы Вэнэцыянскага фэстывалю, габрэйскае вясельле ў Маскве
Паўднёва-карэйская акторка Мун Со-ры ўпала на чырвонай дарожцы на 73-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі.
Пачатак новага навучальнага году для студэнтаў-кадэтаў у Кіеве.
Пасьля землятрусу ў італьянскім горадзе Аматрычэ. Землятрус 24 жніўня закрануў шырокую зону Апэнінскага хрыбта і прывёў да значных разбурэньняў. Паводле апошніх зьвестак, у выніку ўдару стыхіі 294 чалавекі загінулі, 688 пацярпелі.
Папа Рымскі Францішак у шторм пакідае плошчу Сьвятога Пятра ў Ватыкане пасьля штотыднёвай аўдыенцыі для вернікаў.
Дзень незалежнасьці Кіргізстану 31 жніўня.
Мігранты ля грэцка-макэдонскай мяжы.
Баевікі "Ісламскай дзяржавы", уцякаючы, падпалілі нафтавыя сьвідравіны ў Каяры, нафтаздабываючым рэгіёне Іраку.
Пажар на нафтавых сьвідравінах у Каяры, Ірак.
Падчас падрыхтоўкі да ўрачыстасьцяў, прысьвечаных сьвяткаваньню ў Расеі 75-й гадавіны прыбыцьця першага арктычнага канвою саюзьнікаў падчас Другой сусьветнай вайны.
Карачы, Пакістан. Вакцынацыя супраць поліяміэліту.
Фальклёрны фэстываль ля возера Ісык-Куль у Кіргізстане.
Чалавек скача ў ваду з трампліну ў адкрытым басэйне ў нямецкім Мэнгене.
У нарвэскім нацыянальным парку Хардангэрвіда загінулі 323 дзікія алені. Работнікі парку знайшлі жывёл на ўчастку ў 50 кв.м і мяркуюць, што іх магла забіць маланка. У навальніцу і пры небясьпецы алені часта зьбіваюцца ў кучу, і адзін моцны разрад тэарэтычна мог забіць адразу ўвесь статак.
Людзі чакаюць на мітынгу прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана.
Падчас традыцыйнага сьвята агню ў гішпанскай Валэнсіі было запушчана 70 000 ракет.
Падчас Ноцінг-Хілскага карнавалу ў Лёндане.
Горад Каркамыш ля турэцка-сырыйскай мяжы.
Каркамыш, турэцка-сырыйская мяжа.