Стоп-кадры тыдня: Скачок з моста, армейскія гульні і танкавы біятлён
Скачок з моста ў рэчку Нэрэтва ў басьнійскім горадзе Мостар. Спаборніцтвы па такіх скачках сёлета адбыліся 450-ты раз.
Адкрыцьцё міжнародных армейскіх гульняў на палігоне Гвардзейскі ў Казахстане.
Пажар гандлёвага цэнтру ў Кабуле.
Украінскія дэсантнікі дэманструюць сваю вывучку ў Львове.
Турысты на шкляной агляднай пляцоўцы на гары Цяньмэнь у правінцыі Хунань у Кітаі.
Публічнае пакараньне жанчыны ў Інданэзіі за парушэньне правілаў шарыяту.
Паводка ў Сане, сталіцы Емэну.
Ірацкія сілы запускаюць ракеты па пазыцыях "Ісламскай дзяржавы" ў правінцыі Анбар.
Аўганскія дзеці гуляюць. Правінцыя Герат.
Жанчыны аглядаюць сваю зьнішчаную кватэру ў горадзе Ясінаватая на Данбасе.
"Танкавы біятлён" падчас Міжнародных армейскіх гульняў у Алябіне каля Масквы.
Людзі дапамагаюць чалавеку, які ўчыніў спробу самаспаленьня ў Ерэване перад паліцэйскім пастарункам, захоплены ўзброенай групай апазыцыі.