Тыдзень у фота. 9-15 лютага 2013

Наступствы падзеньня мэтэарыту ў Чалябінскай вобласьці Расеі.

Заезд матацыклістаў у Радашковічах, Беларусь. (Фота AFP/Віктар Драчоў)

Чалавек на сцэне прасоўвае праз нос зьмяю падчас сьвяткаваньняў кітайскага Новага году ў Пэкіне.

Дзяўчаты глядзяць празь дзіркі ў вялікім нацыянальным сьцягу напярэдадні параду ў горадзе Сана ў гонар другой гадавіны паўстаньня супраць былога прэзыдэнта Емэну, Алі Абдулы Салеха.

Жанчыны праходзяць каля шарыкаў у форме сэрца ў Дзень сьвятога Валянціна ў Лагоры, Пакістан.

Наведнікі "шакаляднага курорту" у Хаконэ, Японія, у Дзень сьвятога Валянціна.

Масавыя практыкаваньні з абручамі на стадыёне ў Бангкоку, Тайлянд.

Лыжнік зьяжджае з гары Айгба за 50 кілямэтраў ад Сочы, Расея.

Салдат Свабоднай сырыйскай арміі закрывае твар ў горадзе Алепа.

Памочнікі падносяць фатэль і зэдлікі для Папы Бэнэдыкта XVI перад імшой ў Папяльцовую Сераду ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Ум Джафар, салдатка ў Свабоднай сырыйскай арміі са сваім мужам Абу Джафарам, мамандзірам батальёну і іх дачкой Фатэн у іх доме ў Алепа. Раней Ум Джафар была цырульніцай.

Адлюстраваньне ў рацэ Ганг у паўночнай Індыі людзей, якія прайшлі індуісцкі рытуал пасьвячэньня.

Удзельнік пратэстаў каля прэзыдэнцкага палацу ў Каіры, Эгіпет.

Кітайска-карэйскі Мост Сяброўства, які сканчаецца ў поўнай цемры ў паўночнакарэйскім горадзе  Сіныйджу.

Рабочыя кладуць кавалкі лёду на памерлага найвялікшага кракадзіла, які жыў на Філіпінах. Кракадзіл на мянушку Лалонг быў даўжынёй 6 мэтраў 17 сантымэнтраў.

На вінзаводзе ў Тбілісі. Нядаўна прайшлі перамовы паміж прадстаўнікамі Грузіі і Расеі аб спыненьні расейскага эмбарга на грузінскія віны.

Жартаўлівы фэстываль Bloco da Lama (Блок гразі) у бразыльскім штаце Рыё Дэ Жанэйра.