Кветкі, сьлёзы і пошукавая апэрацыя: цэнтар Віньніцы пасьля абстрэлу, які забраў дзясяткі жыцьцяў. Фотагалерэя

Раніцай 14 ліпеня расейскія войскі абстралялі ракетамі цэнтар Віньніцы

Разбураны ў выніку ракетных абстрэлаў Дом афіцэраў у Віньніцы. Выгляд зьверху

Разбураны ракетным абстрэлам Дом афіцэраў у Віньніцы

Разбор завалаў будынка Дома афіцэраў у Віньніцы

Супрацоўнік пракуратуры на месцы ракетнага ўдару

Людзей пад заваламі будынка шукаюць ратавальнікі з сабакамі. Паводле апошніх зьвестак, працягваюцца пошукі яшчэ некалькіх чалавек, зь якімі няма сувязі

Дзірка ў асфальце ад тряпленьня ракеты

Эвакуацыя пашкоджанага аўтамабіля зь месца абстрэлу. На машыне засталіся сьляды крыві і ўвагнутасьці ад аскепкаў ракеты

У Віньніцы ў выніку абстрэлу загінулі трое дзяцей. Каб ушанаваць іх памяць, да месца ракетнага ўдару нясуць цацкі і кветкі

Людзі ўскладаюць кветкі да імправізаванага мэмарыялу. На гэтым месцы загінула чатырохгадовая Ліза Дзьмітрыева

Жанчына плача ля месца гібелі людзей падчас ракетнага абстрэлу ў Віньніцы 

Манумэнт «У гонар стварэньня Вайскова-паветраных сіл Узброеных сіл Украіны» таксама пацярпеў ад ракетнага абстрэлу

Разбураны жылы дом «Ювілейны» ў Вінніцы, у паркоўку якога трапіла ракета

Пашкоджаныя жылыя дамы побач зь месцам абстрэлу

Спальня адной з кватэр пацярпела ад абломкаў ракеты

Мясцовы жыхар Андрэй, які быў лёгка паранены шклом пасьля выбуху, паказвае свой гардэроб і вопратку, парэзаную аскепкамі ракеты