Сымфэропаль «пад знакам «Z»: як у Крыме прапагандуюць вайну. ФОТА
Пад сьценамі ЦУМа на праспэкце Кірава.
Мэмарыяльная БМД-1 у «дэсантным» кутку гарадзкога парку імя Гагарына абмалявана знакамі, якімі пазначана вайсковая тэхніка, што выкарыстоўваецца арміяй Расеі ў вайне на тэрыторыі Ўкраіны.
У адным з падземных пераходаў прадаюць футболкі па 900 рублёў. Рэалізатар прадукцыі ня змог патлумачыць значэньне «Z» на гэтай футболцы. Такі апазнавальны знак выкарыстоўвае расейскае войска падчас ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне.
На Прывакзальнай плошчы звычайную рэкляму тавараў і паслуг чаргуюць з агітролікамі з заклікам запісвацца ў мабілізацыйны рэзэрв.
Па дадзеных «Крымскай плятформы», у шэрагах расейскай арміі ёсьць нямала крымчан, якіх прызвалі на акупаваным паўвостраве, а цяпер – кінулі ваяваць супраць Украіны. Таксама крымчане ёсьць у сьпісах палонных і загінулых салдат расейскай арміі, якія пэрыядычна публікуюць улады Ўкраіны.
Білборды з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і яго цытатамі разьвешаны на галоўных вуліцах гораду.
Білборды з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і яго цытатамі разьвешаны на галоўных вуліцах гораду.
Каля пад’езда аднаго з шматпавярховікаў.
«Сваіх не кідаем» — адзін са слёганаў расейскай прапаганды, якая апраўдвае поўнамаштабнае ўварваньне расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны.
Расейскі сьцяг на фасадзе жылога дома. Як паведамляе карэспандэнт Крым.Рэаліі, у Сымфэропалі ня так часта сустракаюцца сьцягі на вокнах і фасадах жылых дамоў.
Крымскі і расейскі сьцягі на аўтавакзале Сымфэропалю.
Інвэрсійны сьлед ад вайсковага самалёта.
Як паведаміў карэспандэнт Крым.Рэаліі, «характарны гул у небе ад пралёту транспартнікаў жыхары крымскай сталіцы пэрыядычна на працягу сутак чуюць пачынаючы з 24 лютага 2022 году». З анэксаванага Крыму на мацерыковую частку Ўкраіны паступае вайсковая тэхніка і асабовы склад расейскага войска, які бярэ ўдзел у баявых дзеяньнях на поўдні краіны.
Газэтная раскладка ў падземным пераходзе на плошчы Савецкай.