Ад Ізраілю да Італіі: помнікі ахвярам тэракту 11 верасьня ў сьвеце. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Ізраіль, скульптура ў выглядзе амэрыканскага сьцяга ў Іерусалімскім квартале Рамот. На помніку, у якім ёсьць часьцінкі расплаўленага мэталу з канструкцый вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру, выбітыя імёны і прозьвішчы ізраільцян, якія сталі ахвярамі атак 11 верасьня

Мэмарыял, створаны амэрыканскай мастачкай Міі Андо (на фота), усталяваны ў Лёндане, у Алімпійскім парку

Манумэнт «Сьляза смутку» Зураба Цэрэтэлі ў Нью-Джэрсі. Устаноўка помніка, падоранага ўрадам Расеі ЗША ў 2006 годзе, выклікала пратэсты групы мясцовых жыхароў

На мэмарыяле ахвярам тэракту ў ЗША, разьмешчаным у цэнтры Кіеву, выбітыя словы запавету «Не забі!» на 120 мовах сьвету

Мэмарыял ахвярам тэрактаў 9/11 ў сталіцы Даніі Капэнгагене

Падобны манумэнт збудаваны і ў лясным парку Донадэа ў Ірляндыі. Ён прысьвечаны загінуламу падчас тэрактаў 11 верасьня пажарнаму Шону Тэлону, сям'я якога эмігравала ў ЗША з гэтых мясьцінаў, а таксама ўсім іншым работнікам ратавальных і валянтэрскіх службаў, якія загінулі падчас нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон

Помнік ахвярам тэрактаў у польскім горадзе Кельце называецца Homo Homini, «Чалавек – чалавеку». На ім выбітыя імёны ахвяраў буйных тэрактаў апошніх 15 гадоў

Італія, Падуя. Мэмарыял Memoria e Luce – «Памяць і сьвятло». Яго аўтар – скульптар і архітэктар Даніэль Лібэскінд, які распрацаваў канцэпцыю мэмарыялу ў Нью-Ёрку на месцы разбураных 11 верасьня вежаў
 

Тэракты 11 верасьня закранулі ўвесь сьвет – ня лічачы ЗША, у іх загінулі грамадзяне яшчэ 90 краін

У Нью-Ёрку праз два дзесяцігодзьдзі зь дня тэрактаў 11 верасьня людзі прыходзяць да мэмарыялу на месцы разбураных вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру. Аднак у сьвеце ёсьць і іншыя манумэнты памяці загінулым пры нападах тэрарыстаў на ЗША – ва Ўкраіне, Вялікабрытаніі, Ізраілі, Італіі і Расеі.