Чым запомніўся 2021 год. ФОТАГАЛЕРЭЯ
ЗША: 6 студзеня 2021 году ў Вашынгтоне натоўп штурмуе будынак Капітолія. (REUTERS/Leah Millis)
Італія. Абдымкі праз плястыкавую плёнку ў COVID-19 шпіталі пад Рымам, студзень 2021. (AP Photo/Alessandra Tarantino)
Беларусь. Ланцуг салідарнасьці з палівязьнямі ў Менску, студзень 2021.
Мігранты і ўцекачы з розных афрыканскіх краін чакаюць дапамогі на борце перапоўненай драўлянай лодкі ў Міжземным моры за 122 км ад узьбярэжжа Лібіі, люты 2021. (AP Photo/Bruno Thevenin)
Мігранцкія крызісы працягваліся ва ўсім сьвеце – ад Гандурасу да Турэччыны, ад Беларусі да Міжземнамор'я.
Расея. Людзі малююць сэрцы ліхтарыкамі на мабільных тэлефонах у падтрымку заняволенага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, Масква, люты 2021. (AP Photo/Pavel Golovkin)
Сырыя. Пашкоджаныя будынкі ў ваколіцах Дамаску, сакавік 2021. (REUTERS/Omar Sanadiki)
Бірма. Дэманстрант ля цела свайго таварыша падчас разгону сіламі бясьпекі дэманстрацый супраць вайсковага перавароту ў Янгоне, сакавік 2021. (Photo by AFP)
Кантэйнэравоз Ever Given захраснуў у Суэцкім канале, здымак са спадарожніка, сакавік 2021.
Беларусь. У Менску аднавіўся суд над палітвязьнем Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку», сакавік 2021.
Індыя. Мужчына бяжыць паўз шматлікія пахавальныя вогнішчы ахвяр COVID-19 у крэматорыі на ўскраіне Нью-Дэлі, красавік 2021 г. (AP Photo/Amit Sharma)
Беларусь. Паводка на Палесьсі, красавік 2021.
Бэльгія. Да тых, хто сабраліся ў Брусэлі ў парку Bois de la Cambre/Ter Kamerenbos на вечарыну «La Boum 2» насуперак антыковідным абмежаваньням, ужылі вадамёты, травень 2021. (Photo by REUTERS/Yves Herman)
Кыргызстан. У выніку баёў непадалёк ад кіргіска-таджыцкай мяжы загінулі 40 чалавек і 175 былі параненыя. Абедзьве краіны – Таджыкістан і Кыргызстан – прэтэндавалі на тэрыторыю вакол водаразьмеркавальнага пункту – спрэчка, якая доўжылася дзясяткі гадоў, яшчэ калі яны былі часткай Савецкага Саюзу. Травень 2021. (AP Photo/Vladimir Voronin)
Палестына. Дым і полымя пасьля ізраільскага авіяўдару па горадзе Газа, травень 2021. Напружаньне ў рэгіёне абвастрылася пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж ізраільскімі сіламі бясьпекі і палестынцамі ў Ерусаліме, і стала самым цяжкім за апошнія гады. EPA-EFE/MOHAMMED SABER
Ізраіль. Ізраільская супрацьракетная сыстэма «Жалезны купал» перахоплівае ракеты, запушчаныя з сэктару Газа, травень 2021. (REUTERS/Baz Ratner)
Іран. Прэзыдэнцкія выбары, чарга на галасаваньне, чэрвень 2021. (Photo by MORTEZA NIKOUBAZL / AFP)
Беларусь. Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналу NEXTA Раман Пратасевіч у атачэньні сілавікоў бярэ ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай МЗС. У чэрвені Беларусь прымусіла да пасадкі ў менскім аэрапорце эўрапейскі рэйс авіякампаніі Ryanair і арыштавала Пратасевіча і ягоную сяброўку, якія ляцелі тым самалётам. Пасьля гэтага эўрапейскія перавозчыкі перасталі лятаць над Беларусьсю, а Эўропа перастала прымаць самалёты авіякампаніі «Белавія».
Куба. Тысячы кубінцаў прынялі ўдзел у рэдкіх акцыях пратэсту супраць камуністычнага ўраду, прайшоўшы маршам праз горад і скандуючы «Далоў дыктатуру» і «Мы хочам свабоды». Дэманстранты пераварочвалі паліцэйскія машыны, ліпень 2021. (Photo by YAMIL LAG /AFP)
Нямеччына. Наступствы паводкі ў вёсцы Шульд, ліпень 2021.
У Эўропе і Паўночнай Амэрыцы некаторыя рэгіёны перажылі самыя экстрэмальныя ўмовы надвор'я на працягу некалькіх пакаленьняў.
Беларусь. Банкіра, незарэгістраванага канкурэнта Лукашэнкі ў прэзыдэнцкай кампаніі Віктара Бабарыку абвінавацілі ў хабарніцтве і засудзілі да 14 гадоў турмы. Ліпень 2021 (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)
Японія. Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Токіё 2020, жнівень 2021. (Photo by REUTERS/Pawel Kopczynski)
Афганістан. Хлопчык у кабульскім аэрапорце разам са старэйшымі чакае, каб пакінуць краіну пасьля ашаламляльна хуткага заканчэньня 20-гадовай вайны ў Афганістане і прыходу да ўлады талібаў, жнівень 2021. (Photo by Wakil Kohsar / AFP)
Беларусь. Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву засудзілі да 11 гадоў турмы, яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Разам зь ёй судзілі юрыста Максім Знака, ён атрымаў 10 гадоў турмы. Верасень 2021. (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)
Азэрбайджан. Салдаты нясуць партрэты вайскоўцаў і мірных жыхароў якія загінулі падчас Другой карабахскай вайны на памятным маршы ў гадавіну пачатку вайны ў цэнтры Баку, верасень 2021. (Photo by EPA-EFE/ROMAN ISMAYILOV)
Вугоршчына. Мадэль перад паказам Будапэшцкага цэнтральнаэўрапейскага тыдня моды, кастрычнік 2021 г. (Photo by EPA-EFE/MTI, Zoltan Balogh)
Беларусь. Сотні мігрантаў у лягеры на беларускім баку мяжы з Польшчай недалёка ад Кузьніцы Беластоцкай, на фота, апублікаваным Міністэрствам абароны Польшчы, лістапада 2021. MON/Handout via REUTERS
Пакістан. Супрацоўнік фонду Аль-Хідмат распыляе спрэй для зьнішчэньня камароў і прадухіленьня ўспышкі ліхаманкі дэнге ў Карачы, сьнежань 2021 г. Дзясяткі тысяч людзей у Індыі, Пакістане і Банглядэш сёлета пацярпелі ад ліхаманкі дэнге ў выніку адной з самых моцных успышак цягам апошняга часу. (EPA-EFE/SHAHZAIB AKBER)
Украіна. Украінскі вайсковец адпачывае каля баявой пазыцыі на лініі судакрананьня з прарасейскімі сіламі ў Данецкай вобласьці, сьнежань 2021. Украінскія ўлады выказваюць засьцярогі, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы можа сьведчыць пра пляны ўварваньня. (AP Photo/Andriy Dubchak)
Афганістан. Жанчыны ў паранджах сядзяць у Джалалабадзе перад салёнам прыгажосьці, дзе на вітрынах твары мадэляў зафарбаваныя аэразольлю, сьнежань 2021. (Photo by WAKIL KOHSAR / AFP)