Ізраільска-палестынскі канфлікт у фота
У Газе пажары пасьля абстрэлу ізраільскай авіяцыяй раніцай 17 траўня 2021
Гарыць будынак у Газе, у які пацэлілі ваенна-паветраныя сілы Ізраілю 17 траўня 2021 году
Палестынскія ратавальнікі шукаюць людзей сярод абломкаў разбураных дамоў пасьля авіяўдараў 16 траўня 2021 году
16 траўня авіяўдары Ізраілю разбурылі дом лідэра «Хамас» у сэктары Газа, а таксама два іншыя будынкі. Паведамляецца, што загінулі як мінімум 42 чалавекі. Ізраіль паведмляе, што мэтаскіравана зьнішчае баевікоў, «Хамас» заяўляе пра ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.
Ратавальнікі дастаюць ахвяру з-пад завалаў пасьля авіяўдараў Ізраілю па горадзе Газа 16 траўня 2021 году.
Велізарны пажар на фабрыцы матрацаў Foamco, разьмешчанай на ўсход ад Джабаліі, пасьля таго, як ізраільскія ВПС абстралялі паўночную частку сэктару Газа 17 траўня 2021 году.
Ракета, выпушчаная з сэктару Газа, ляціць у напрамку Ізраілю над горадам Газа, 17 траўня 2021.
Ізраільцы ў горадзе Ашкелон на поўдні Ізраілю спрабуюць схавацца, пачуўшы сырэну, якая сыгналізуе аб набліжэньні ракет, выпушчаных з сэктару Газа. 16 траўня 2021.
Так выглядае ў небе перахоп ізраільскай супрацьракетнай сыстэмай «Жалезны купал» ракет, выпушчаных з сэктару Газа.
Сілы бясьпекі Ізраілю і цывільныя жыхары аглядаюць пашкоджаныя аўтамабілі на месцы падзеньня ракеты, выпушчанай з сэктару Газа. Ашкелон, поўдзень Ізраілю, 16 траўня 2021.
Палестынцы аглядаюць дом, разбураны ў выніку авіяўдару Ізраілю ў горадзе Рафах на поўдні Сэктару Газа. 16 траўня 2021.
Сваякі аплакваюць палестынца падчас яго пахаваньня ў вёсцы Сэйда. Ён быў забіты ў выніку здушэньня сіламі правапарадку Ізраілю забурэньняў 14 траўня на Заходнім беразе Ярдану. Тады загінулі чацьвёра палестынцаў. Усяго ў выніку сутыкненьняў на акупаваных тэрыторыях пацярпелі больш за 100 чалавек. 16 траўня 2021.
Ізраільскі авіяўдар па вежы Аль-Джалал, у якой разьмяшчаліся дамы і офісы некалькіх СМІ, у тым ліку Асашыэйтэд Прэс і Аль-Джазіра. Газа, 15 траўня 2021.
Прэзыдэнт Расейскага яўрэйскага кангрэсу Юрый Канер (справа), галоўны рабін Расеі Берл Лазар (трэці справа) і пасол Ізраілю ў Расеі Аляксандр Бэн Цві (другі справа) ушанавалі памяць забітых у Ізраілі падчас «Акцыя салідарнасьці з Ізраілем супраць тэрору» ў мэмарыяльнай сынагозе на Паклоннай гары ў Маскве, Расея, 16 траўня 2021.
Прапалестынскія дэманстранты трымаюць палестынскія сьцягі падчас акцыі пратэсту ў Лёндане, Вялікабрытанія, пасьля пачатку ізраільска-палестынскага канфлікту. 15 траўня 2021.
Жанчына трымае палестынскі сьцяг на мітынгу ў Парыжы, арганізаваным некалькімі асацыяцыямі ў падтрымку палестынскага народу. Падчас акцыі адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй. Францыя, 15 траўня 2021.
Мітынг салідарнасьці з Ізраілем перад пасольствам Расейскай Фэдэрацыі ў Кіеве, 16 траўня 2021.
Палестынцы і іх прыхільнікі пратэстуюць супраць дзеяньняў дзяржавы Ізраіль у Бухарэсьце, заклікаючы: «Уратуйце Газу». Румынія, 15 траўня 2021.
Мітынг у падтрымку Ізраілю ў Бухарэсьце, 16 траўня 2021.
Падчас шэсьця ў Прышціне косаўскія альбанцы выкрыкваюць лёзунгі і трымаюць транспаранты ў падтрымку палестынцаў.
Пратэст у Ісламабадзе супраць дзеяньняў Ізраілю ў палестынскім сэктары Газа. Пакістан, 16 траўня 2021.