Найбагацейшыя людзі сьвету і Беларусі. Фотагалерэя

Першае месца займае Джэф Бэзас - заснавальнік Аmazon. У найбагацейшага чалавека сьвету - 131 000 000 000 даляраў

Другое месца заняў Біл Гэйтс з капіталам у 96,5 мільярда даляраў

82,5 мільярда даляраў на замежных інвэстыцыях зарабіў Уорэн Бафіт і заняў трэцяе месца ў сьпісе

У Беларусі летась, паводле штогадовага рэйтынгу часопіса «Ежедневник», самым багатым чалавекам названы Аляксандар Машэнскі — уладальнік кампаніяў «Савушкин продукт», «Санта-Бремор», «Русское море» і іншых.  На фота: Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня ААТ «Савушкін прадукт», 11 жніўня 2017 году. Аляксандар Машэнскі зьлева ад Лукашэнкі

Рінат Ахмэтаў – найбагацейшы чалавек Украіны. Алігарх мае 6 мільярдаў даляраў

Самай багатай жанчынай сьвету стала Франсуаза Бэтанкур-Майерс. Яна атрымала ў спадчыну 39 500 000 000 даляраў, сярод яе актываў - 33% акцыяў кампаніі L'Oréal

21-гадовая Кайлі Джэнэр стала самай маладой багачкай сьвету. На касмэтыцы ўласнага імя яна сама зарабіла адзін мільярд даляраў

А найстарэйшым багацеем прызнаны Чжан Юньчжун. 100-гадовы ўладальнік Pacific International Lines зарабіў 2,2 мільярда даляраў. Перадаўшы кіраўніцтва сыну, ён дагэтуль кожны дзень ходзіць на працу, каб пракантраляваць дзейнасьць кампаніі