Шлях, які прайшлі і сотні тысяч беларусаў. Рэдкія здымкі з экспэдыцыі па сьлядах ГУЛАГу

Гэтыя рэдкія фатаграфіі былі зробленыя групай чэскіх падарожнікаў, якія хочуць задакумэнтаваць тое, што засталося ад сталінскай сеткі лягераў у СССР

Закінуты паравоз сталінскай «Дарогі сьмерці»

Інструмэнты, якія засталіся ад зьняволеных ГУЛАГа ў закінутай уранавай шахце ў раёне Кодар у паўночнай частцы Забайкальля

Тачка ў працоўным лягеры стаіць на тым жа меcцы, дзе яе пакінуў вязень 67 гадоў таму

У 2009 годзе, пасьля некалькіх паездак з заплечнікамі па Расеі, Сьцяпан Чэрнаушак разам з групай сваіх сяброў-чэхаў зрабіў тое, што ён сам называе «паломніцтвам» у сібірскую Арктыку, і знайшоў рэшткі тады малавядомага, забытага сталінскага праекта будаўніцтва транспалярнай чыгуначнай магістралі - «Дарогі смерці», як яе называлі.

Чернаушак распавёў Радыё Свабода, што гэтая паездка адкрыла яму вочы: «Там былі лісты вязьняў ГУЛАГа ... прадметы побыту, жыцьця ў лягеры. Гэта было дзіўна, я не магу сабе ўявіць, каб нацысцкія лягеры ў Эўропе былі вось так закінутыя»

Так нарадзіўся праект Gulag.cz, прысьвечаны дасьледаваньню сталінскіх працоўных лягераў

Пасьля паездкі ў Сібір у 2009 годзе каманда Gulag.cz яшчэ тры разы ездзіла ў Расею. Адна з паездак - у раён горнага хрыбта Кодар, дзе разьмешчаны ўранавыя шахты, зь якіх вязьні ГУЛАГа ў літаральным сэнсе слова рукамі даставалі матэрыял для савецкай ядзернай праграмы.

Будка адной з «жудасных» сабак, якія ахоўвалі зьняволеных ГУЛАГа на рускай Поўначы. Яны былі адмыслова натрэніраваныя на людзей. Пасьля закрыцьця лягера сабак расстралялі. Вынікам экспэдыцый у Расеі стала стварэньне «віртуальнага музэя», у якім каманда Gulag.cz падрабязна ўзнавіла сталінскі лягер

Але гістарычная экспэдыцыя на прасторах Расеі можа скончыцца і няўдачай

У 2013 годзе Чэрнаушак са сваёй камандай старанна і доўга плянавалі паездку, прыехалі на месца былога лягера, але толькі для таго, каб зразумець - усё было зьнішчана пажарам. А потым зламаўся матор лодкі, і яны чатыры дні проста плылі па плыні.

Мабільнай сувязі няма. Сотні кілямэтраў да бліжэйшага населенага пункта. Чэрнаушак кажа, што яны адчувалі сябе абсалютна як «палонныя тайгі». У рэшце рэшт іх падабраў катэр, які праплываў міма

Небясьпеку ўяўляюць і дзікія жывёлы. Чэрнаушак кажа, што каманда дасьледуе лес і балоты без зброі. Дагэтуль ім удавалася: яны не сустрэлі аніводнага мядзьведзя

Прыбіральні ў бараках зьняволеных. Чэрнаушак распавёў, што ў яго ў плянах яшчэ некалькі паездак у Расею пасьля таго, як ён вернецца з ЗША

Над былым лягерам ГУЛАГа - крыж. На дошцы напісана: «Новыя пакутнікі Расеі». Чэрнаушак кажа, што вырашыў прысьвяціць сябе гэтаму дасьледаваньню, бо яму б хацелася, каб людзі памяталі цёмныя старонкі гісторыі

На беразе ракі падчас экспэдыцыі 2009 года. «Мы хацелі паказаць людзям, што гэтыя лягеры - не такое ўжо і далёкае мінулае, і яны на самой справе існавалі», - кажа Сьцяпан Чэрнаушак